* На палях раёна працягваюцца работы па нарыхтоўцы кармоў з траў другога ўкосу. Па стану на 9 верасня гаспадаркі скасілі і ўбралі травы з плошчы 3956 гектараў (усяго – 4155 га). У сярэднім па раёну на ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 15,07 цэнтнера кармавых адзінак. Самы высокі гэты паказчык у сельгаспрадпрыемстве «Судкова» – 25,1 ц к.а., у КСУП «Аравічы» – 22,91 ц к.а., у эксбазе «Стралічава» нарыхтавана 22,23 ц к.а. Адстаюць ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» (10,87 ц к.а.) і агракамбінат «Віць» (11,63 ц к.а.).
* Пачаліся работы па ўборцы цукровых буракоў. Да ўборкі салодкага кораня першымі прыступілі ў сельгаспрадпрыемстве «Аравічы», дзе ўжо ўбрана 19 гектараў гэтай культуры.
* У гэтай жа гаспадарцы ўбрана 7 гектараў бульбы. Ураджайнасць, праўда, пакуль што не радуе – 157 цэнтнераў з гектара. А вось у суседнім сельгаспрадпрыемстве імя Мележа яна намнога вышэй – 270 ц/га, тут убраны першыя 5 гектараў «другога хлеба». Усяго па раёну бульба займае плошчу 304 гектары.
* Працягваюцца работы па сяўбе азімых збожжавых культур. Усяго па раёну пад сяўбу падрыхтавана 4028 гектараў з 10525, пасеяна 1050 гектараў азімых пшаніцы, жыта, трыцікале і ячменю. Па тэмпах сяўбы лідзіруюць хлебаробы сельгаспрадпрыемстваў «Судкова» (пасеяна 341 га з 1765; 19,3 %) і «Аравічы» (250 га з 1415; 17,6 %).
* У стадыю завяршэння ўступілі работы па ўборцы саломы. Усяго па раёну ад яе вызвалена 8817 гектараў з 12680, нарыхтавана 14471 т саломы. Найбольш актыўнымі тэмпамі вывазка саломы вядзецца ў сельгаспрадпрыемствах «Судкова» і імя Мележа, дзе ад яе ўжо вызвалена адпаведна 1840 і 1760 гектараў.
* Таксама пачаліся работы па ўздыму зябліва (агракамбінат «Віць» – 40 гектараў) і хімпраполцы пасеваў азімага рапсу (КСУП «Веляцін» – 60 га, ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» – 40 га; агракамбінат «Віць» – 30 га).
Паводле аператыўных даных райсельгасхарчу.