Бліц-апытанне: якое беларускае слова вам болей даспадобы?

Наши проекты

21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы. Чуллівыя радкі Міколы Мятліцкага, раманы Уладзіміра Караткевіча, наш прыгожы гімн – гэта і яшчэ многае створана на роднай беларускай мове.

З такой добрай нагоды пацікавіліся ў зямлячак, якое беларускае слова ім болей даспадобы.

Тамара МАЛЯНОК:

– Ох, колькі ж слоў адразу на памяць прыходзіць! Чамусьці першае з іх – сябры. А яшчэ назвала б «дабрыня». Мяркую, гэта пра нас – беларусаў.

Лідзія ЖЭРНАВАЯ:

– Вядома ж, любімае слова – каханне. У нас, беларусаў, гэта асобнае пачуццё – паміж мужчынай і жанчынай. А вось любоў – да ўсіх астатніх.

Ірына КАЗЛОВА:

– Я ж з вёскі Партызанскай. Беларуская мова – мая першая і самая любімая, нават навучанне ў нашай вясковай школе на ёй было. Мае любімые словы – калі ласка.

Маргарыта ГАРДЗЕЙЧЫК:

– Ну як жа не назваць любімы прадукт любога беларуса – нашу бульбачку! Таму выбіраю менавіта слова «бульба». Гэта ж наш другі хлеб.

Запісала Алеся ЯЧЫЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *