Напярэдадні 23-й гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС у дзіцячай школе мастацтваў з канцэртам выступіў вакальна-інструментальны ансамбль “Блокпост” Гомельскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Шчырымі апладысментамі сустракалі хайнічане як добра вядомыя беларускія і расійскія творы, так і аўтарскія песні калектыву ансамбля. Добрую нотку гумару ў канцэрт прыўнясла аўтарская мініяцюра Валерыя Грыневіча “Жыццё ў накдаўне”.
Больш за гадзіну дарылі гамяльчане гледачам добры настрой, зарад аптымізму і станоўчыя эмоцыі. Ад імя ўсіх хайнічан артыстам быў перададзены прывітальны адрас за подпісам старшыні раённага выканаўчага камітэта А.В. Бічана, у якім выказвалася ўдзячнасць за праведзенае мерапрыемства і пажаданне творчых поспехаў і новых дасягненняў.
Ірына НОВІКАВА.