У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб знешняй працоўнай міграцыі» вызначаны парадак прыцягнення на работу замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
Па-першае, наймальнік Рэспублікі Беларусь абавязаны атрымаць ва ўпраўленні па грамадзянству і міграцыі спецыяльны дазвол на права занятку працоўнай дзейнасцю замежнага грамадзяніна. У выпадку прыцягнення больш 10 чалавек дазвол на прыцягненне замежнай рабочай сілы трэба атрымліваць у Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, а затым – ва ўпраўленні па грамадзянству і міграцыі УУС Гомельскага аблвыканкама.
Пры наступленні трагічных абставін, наймальнік абавязаны інфармаваць аб смерці рабочага-імігранта падраздзяленне па грамадзянству і міграцыі ў мэтах паведамлення дыпламатычнаму прадстаўніцтву або консульскай установе яго грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства праз Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
Калі ўзнікае неабходнасць прадаўжэння працоўных адносін з рабочым-імігрантам, дакументы для працягнення тэрміну дзеяння спецыяльнага дазволу неабходна падаць ва ўпраўленне па грамадзянству і міграцыі ў тэрмін не менш 15 дзён і не больш 30 дзён да яго заканчэння.
Акрамя гэтага, напамінаем, што замежныя грамадзяне, прыбыўшыя ў Рэспубліку Беларусь, павінны ў 5-дзённы тэрмін, за выключэннем выхадных дзён і дзяржаўных свят і святочных дзён, аб’яўленых нерабочымі, зарэгістравацца ў органе рэгістрацыі па месцу фактычнага часовага знаходжання і абавязаны пражываць толькі па адрасу рэгістрацыі.
Папярэджваем, што на падставе арт. 23.55 Кодэкса аб адміністрацыйных правапа-рушэннях Рэспублікі Беларусь, непрыняцце індывідуальным прадпрымальнікам або упаўнаважанай службовай асобай, юрыдычнай асобай, якія не прымаюць да замежнага грамадзяніна або асобу без грамадзянства ўстаноўленых мер па іх своечасовай рэгістрацыі, атрыманню імі дазволу на часовае пражыванне, выезду з Рэспублікі Беларусь па заканчэнні вызначанага ім тэрміну знаходжання ў рэспубліцы, прадугледжвае папярэджванне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.
А. КАБАЦЬКО, інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС.