Па мушкецёрскаму прынцыпу


Міхаіл Іванавіч Блішч – чалавек працавіты і ініцыятыўны. Цяжкасцей не баіцца і за любую справу бярэцца з азартам. На пасадзе загадчыка інтэрната ДПТВ-183 ён параўнальна нядаўна, аднак за гэты час змог згуртаваць вакол сябе аднадумцаў, якія працуюць на добраўпарадкаванні тэрыторыі вучылішча па мушкецёрскаму прынцыпу «Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго!».



 Агульнымі намаганнямі тэрыторыя ўстановы ператварылася ў аазіс чысціні і прыгажосці, дзе паўсюдна адчуваюцца эстэтычныя адносіны да жыцця. Усе разам яны наладжваюць суботнікі. І ў буднія дні без работы па добраўпарадкаванню не абыходзяцца: убіраюць смецце, падфарбоўваюць малыя архітэктурныя формы. Дарэчы, і стварэнне гэтых элементаў дэкору тэрыторыі абмяркоўваецца сумесна. Усё ж такі вучылішча знаходзіцца на ажыўленай гарадской трасе і заслугоўвае таго, каб гасцей і проста праязджаючых і праходзячых  міма сустракалі прыгожыя кветкавыя клумбы, архітэктурныя формы ў нашым беларускім стылі.



– Радуе мяне, – гаворыць Міхаіл Іванавіч, – што навучэнцы нашага вучылішча ахвотна прымаюць самы актыўны ўдзел у навядзенні парадку на зямлі. Плённа працуюць у вольны ад вучобы час і праяўляюць уласную ініцыятыву ў навядзенні парадку на зямлі Святлана Маёрава, Рыгор Завялец, Віталій Кузьменка (на здымках). І ўжо цяпер відавочна меркаваць аб тым, што гэтыя маладыя людзі не толькі стануць выдатнымі спецыялістамі па выбранай прафесіі, але і навядуць узорны парадак ля ўласнага жылля, будуць клапаціцца аб навядзенні чысціні і парадку на будучых месцах працы.



Міхаіл Іванавіч адчувае, што і адміністрацыя вучы-лішча, і калегі па максімуму ідуць яму насустрач, і ён бачыць, што не адзін хварэе за добраўпа-радкаванасць роднага краю. Гэта майстры вытворчага навучання Сяргей Уладзіміравіч Цімафеенка, Наталля Юр’еўна Сярмяжка, Алена Валер’еўна Карнеева, Мікалай Уладзіміравіч Ярмоленка, выхавальнікі інтэрната Валянціна Пятроўна Мартыненка, Анжэла Анатольеўна Бондар, бібліятэкар Анжэла   Анатольеўна Усікава, дзяжурныя інтэрната  Алена Эдуардаўна Рэдзькіна, Аляксандр Аляксандравіч  Кардаш, Тамара Іванаўна Бондар, Ніна Сцяпанаўна  Мальцава, рабочыя Мікалай Дзмітрыевіч Амельчанка і Мікалай Ціханавіч Рудзянок, тэхработнікі Алена Вячаславаўна Ждановіч, Марыя Сямёнаўна Смольская.



Канешне, удзельнічаць у добраўпарадкаванні М.І. Блішч прымусіць нікога не можа, калі яны  не праявяць жаданне. Але ведае, што калі дастукацца да сэрца кожнага і працаваць разам, потым і пажынаць плады агульнай, такой вельмі патрэбнай працы, у многа разоў прыемней.
Пакуль жа М.І. Блішч задаволены тым, чаго ўдалося дабіцца, і сам робіць тое, што ў яго сілах, для добраўпарадкавання. У яго планах – зрабіць сваю тэрыторыю яшчэ прыгажэйшай і чысцейшай: планаў і задумак аб тым, каб зрабіць прастору вакол сябе яшчэ больш прывабнай, па-ранейшаму нямала.
Такім чынам, побач з прывіццём падрастаючаму пакаленню працоўных навыкаў, праводзіцца вялікая работа па патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў вучылішча, па захаванню і адраджэнню народнай спадчыны.



Клаўдзія БОСАК.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *