Прыгожыя людзі на прыгожай зямлі


Па роду сваёй дзейнасці, будучы дырэктарам  леспрамгаса ў Хойніках, мне патрэбна было быць знаёмым з кожным працаўніком калектыву асабіста. Ведаў аб здароўі і аб быце кожнай асобнай сям’і. Пры гэтым ніколі не забываўся аб ветэранах, якія многа гадоў свайго жыцця аддалі леспрамгасу і ад нас пайшлі на заслужаны адпачынак. Бывае, дастаткова прыйсці ў госці, пагаварыць па душах, каб пазбавіць чалавека ад грузу праблем, абцяжарваючых і цела, і душу.



Цяпер жа, з’яўляючыся  старшынёй пярвічнай ветэранскай арганізацыі леспрамгаса, нашым пенсіянерам сумесна з адміністрацыяй прадпрыемства, аказваю ўсямерную дапамогу і падтрымку, ушчыльную займаюся іх праблемамі.  І вельмі па-добраму ўражвае тое, што нягледзячы на паважаны ўзрост многія з іх утрымліваюць свае домаўладанні, смела можна гаварыць, ва ўзорным парадку.



Так, Зінаіда Васільеўна Цэйка, жыхарка райцэнтра, адпрацавала ў леспрамгасе трыццаць сем з паловай гадоў – бухгалтарам, а апошняе дзесяцігоддзе перад выхадам на пенсію – дыспетчарам. Жыхаркі вёскі Вялікі Бор Соф’я Астапаўна Сачанка і Соф’я Васільеўна Камарова займаліся зборам смалы-жывіцы: праца цяжкая нават для мужчыны. Самая «маладая» наша пенсіянерка – Тамара Васільеўна Ягур – доўгі час узначальвала прафсаюзны камітэт нашага леспрамгаса.



Усіх гэтых жанчын-працаўніц вызначалі выключна добрасумленныя адносіны да даручаных абавязкаў. І таксама аднолькава клапоцяцца яны аб чысціні і парадку – у іх дагледжаныя дамы і на прыдамавой тэрыторыі парадак. Усе яны – заўзятыя кветкаводы, бо  ўпэўнены, што догляд за кветкамі дазваляе адпачыць душы і сэрцу. Як аднадушна выказваюцца жанчыны, з імі  радасней і лягчэй жыць. І просяць абавязкова завітаць да іх, калі пачынаецца цвіценне прыгожых, радуючых вока раслін. А гэтай восенню пастараліся ўбраць свае прыдамавыя ўчасткі, каб вясной высадзіць кветкі,  шматгадовыя сарты  іх старанна ўкуталі на зіму.



Зямля ў жыцці нашых паважаных ветэранаў займае прыярытэтнае месца. А парадак на ёй для іх – першачарговая задача, для дасягнення якой яны працуюць у сілу сваіх  магчымасцей. Гэта, на маю думку, дастойны прыклад для маладога пакалення і гараджан, і вяскоўцаў.


 


М. БЛІШЧ, намеснік старшыні раённай ветэранскай арганізацыі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *