ПАДЗЕІ, ФАКТЫ з жыцця раёна


Семсот  вучняў і выхаванцаў дашкольных дзіцячых устаноў раёна ў першым квартале сёлетняга года забяспечаны пуцёўкамі на санаторна-курортнае аздараўленне. У санаторый «Белая Русь» г. Туапсе выехалі 42 навучэнцы першай і другой гарадскіх школ, у Сочы – 44 вучні СШ № 3. 30 студзеня на аздараўленне ў дзіцячы рэалібітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Ждановічы» Мінскай вобласці выедзе група гімназістаў у колькасці 42 чалавек. 



У гэтым годзе першая партыя прадукцыі, прызначанай на экспарт, (круглы лес у колькасці 200 кубічных метраў) ДЛГУ «Хойніцкі лясгас» накіравана ў Польшчу. А ўсяго сёлета прадпрыемства мяркуе выручыць ад экспартных паставак не менш 1 мільёна 300 тысяч долараў ЗША. У Літве, Латвіі, Расіі, Швейцарыі, Бельгіі карыстаюцца вялікім попытам піламатэрыялы і круглы лес.



Больш за  паўтара месяца зімы аматары актыўнага ладу жыцця чакаюць магчымасці наведаць створаны ў мінулым годзе каток пры ўваходзе ў гарадскі парк. Хутка тут зможа праводзіць трэніроўкі дзіцячая хакейная каманда «Ветразь», пакатацца на каньках або заняцца фігурным катаннем жыхары горада. Зараз ачышчаецца пляцоўка ад снегу, пасля чаго адбудзецца яе заліўка.



Органамі сацыяльнай абароны штогод праводзіцца браніраванне рабочых месц для працаўладкавання беспрацоўных з ліку розных катэгорый насельніцтва, у тым ліку і для тых, хто мае асаблівую патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольны на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы. На 2012 год згодна з рашэннем райвыканкама сектарам па працы ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне забраніравана 30 рабочых месц на 23 прадпрыемствах раёна.



Тытанічную работу па ўвекавечванню падзей, звязаных з чарнобыльскай катастрофай, правяла былая жыхарка вёскі Аравічы, а цяпер хайнічанка В.М. Прышчэп. Яна даведалася аб лёсе 618 сваіх землякоў, якія былі вымушаны эвакуіравацца ў 1986 годзе са сваёй радзімы. Звесткі аб гэтым змясціла ў спецыяльны журнал, які падарыла музею «Трагедыя Чарнобыля» ў аграгарадку «Судкова». Цяпер гэта – адзін з галоўных экспанатаў, які прыцягвае ўвагу наведвальнікаў музея.



Адбылося выніковае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама з удзелам усіх суб’ектаў прафілактыкі. Заслуханы справаздачы прадстаўнікоў зацікаўленых служб, вынесена пастанова па ўдасканальванню сумеснай работы дзеля паляпшэння стану спраў па ўсіх вызначаных напрамках дзейнасці камісіі.



Падрыхтавала Клаўдзія МІКАЛАЕВА.


 


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *