Кіраўніцтва раёна віншуе жыхароў Хойнікшчыны з Днём беларускага пісьменства

Главное

Паважаныя жыхары Хойнікшчыны!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём беларускага пісьменства! У аснове гэтага свята ёсць імкненне захаваць духоўную спадчыну, лепшыя культурныя традыцыі і беражлівыя адносіны да роднай мовы.

Беларусь дала жыццё многім выдатным асветнікам, дзеячам культуры, пісьменнікам сусветнага ўзроўню. Тут беражліва захоўваюцца дасягненні мінулых пакаленняў. Клопат аб культуры, духоўнасці мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар.

Літаратура і мастацтва заўжды былі і застаюцца для ўсіх нас асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцей грамадзян. Любоў да мастацкага слова і прага ведаў даўно сталі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Кніга па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі.

Шчыра віншуем усіх з Днём беларускага пісьменства! Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму!

Дзмітрый ШПІГАНОВІЧ, старшыня раённага выканаўчага камітэта.

Людміла РУДЧАНКА, старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц, носіць ілюстрацыйны характар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *