Пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Ж.М. Чарняўскай адбылося чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх, на якім разглядалася пытанне аб рабоце інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС з уліковай катэгорыяй падлеткаў.
Усім тром юнакам вось-вось спаўняецца 18 гадоў, з уліку яны здымаюцца. Але з якім «багажом» яны ўступаюць у дарослае жыццё? Ні прафесіі, ні работы. І куды можа завесці сцяжынка, па якой крочаць, варта толькі здагадвацца.
На пасяджэнні камісіі заслухана інфармацыя начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС А.В. Лобана, урача-нарколага цэнтральнай раённай бальніцы С.І. Собаль, в.а першага сакратара РК ГА «БРСМ» А.С. Барысенка. Работа інспекцыі з уліковай катэгорыяй падлеткаў прызнана недастатковай. Хаця з кожным такім парушальнікам праводзяцца індывідуальныя мерапрыемствы, накіраваныя на карэкцыю яго паводзін, статыстыка 2011 года не дае падстаў для аптымізму. Дзевяццю непаўналетнімі ўліковай катэгорыі (3 вучні гімназіі, школ раёна, 4 – навучэнцы ПТВ, 1 – працуючы і 1 – непрацуючы) было здзейснена 12 злачынстваў. А гэта роўна палова ад агульнай колькасці ўсіх злачынстваў. За два месяцы сёлета зарэгістраваны 2 злачынствы з удзелам «улікоўцаў», навучэнцаў ДПТВ-183. Складзена 18 адміністрацыйных пратаколаў.
Падводзячы вынік пасяджэння камісіі, Ж.М. Чарняўская адзначыла, што паказчык здзейсненых непаўналетнімі парушэнняў, а менавіта доля ў агульнай структуры злачынстваў, значна перавышае сярэднеабласны. З гэтым мірыцца нельга. Трэба выпрацаваць стройную сістэму прафілактычнай работы з уліковай катэгорыяй непаўналетніх дзеля выпраўлення становішча самым кардынальным чынам.
Клаўдзія БОСАК.