Не кармамі адзінымі

Сельское хозяйство

У сельскагаспадарчых прадпрыемствах завяршаецца ўборка траў першага ўкосу. Па стану на 14 чэрвеня, з 6935 гектараў траў скошана 5590 га (81%). Найбольш блізкія да заканчэння першага ўкосу сельгаспрадпрыемствы «Аравічы» (98%), «Стралічава» і імя Мележа (па 91% плошчаў).



Нягледзячы на зачасціўшыя дажджы, у цэлым па раёну нарыхтавана 1570 тон сена і закладзена 13364 тоны сенажу. Усяго па раёну нарыхтавана 4496 тон кармавых адзінак, а ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы – 2,73 цэнтнера кармавых адзінак.



Што датычыць сена, то больш за астатніх яго нарыхтавалі ў сельгаспрадпрыемствах імя Мележа (457 т), «Стралічава» (368 т) і «Аравічы» (300 т). Па закладцы сенажу лідзіруюць КСУП «Судкова» (2620 т), «Аравічы» (2570 т) і імя Мележа (2420 т). Гэтыя ж гаспадаркі ідуць наперадзе і па агульнай нарыхтоўцы кармоў у тонах кармавых адзінак. А ў разліку на ўмоўную галаву жывёлы самы высокі паказчык маюць механізатары эксбазы «Стралічава» – 3,93 ц к. а. У сельгаспрадпрыемстве «Аравічы» гэты паказчык роўны 3,13 ц к.а., у КСУП імя Мележа – 3,00 ц к.а.



У поўным разгары і работы па догляду за пасевамі. Практычна завершана хімпраполка бульбы (работы выкананы на 190 га з 200) і яравых збожжавых (5325 га з 5435), апрацавана ўся соя (1000 га) і сланечнік (150 га), набліжаюцца да завяршэння работы па хімпраполцы кукурузы, якія ўжо выкананы на 8105 гектарах з 11476. 
Працягваюцца работы па падкормцы шматгадовых траў, сенакосаў і пашаў. Актыўна падкормліваюць у гаспадарках пасевы яравых збожжавых культур (гэтыя работы выкананы на 3378 га з 5435) і кукурузы (4300 з 11476 га).



Таксама актыўна ўносяцца і мінеральныя ўгнаенні на ўсёй плошчы яравой сяўбы. Усяго па раёну ўнесена 3180 тон дзеючага рэчыва мінеральных тукаў, у тым ліку 793,5 т дзеючага рэчыва азотных угнаенняў; 448,9 т дзеючага рэчыва фосфарных і 1938 т дзеючага рэчыва калійных.
Гэтыя фотаздымкі зроблены ў сельгаспрадпрыемстве «Веляцін». Унясеннем мінеральных угнаенняў на трактары МТЗ-82 тут займаецца Андрэй Адамавіч Яцухна. Штодзённа механізатар уносіць тукі на плошчы ад 35 да 40 гектараў пасеваў.



Віктар НАЗАРАНКА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *