Распісаліся ў парку


Выязная ўрачыстая рэгістрацыя шлюбу адбылася ў гарадскім парку. У пятніцу, 13 ліпеня, вузамі шлюбу звязалі сябе Дзмітрый Шкурко і Валерыя Аванэсава.

Як адзначыла загадчык аддзела ЗАГС райвыканкама А.С. Ціханенка, гэта першая выязная рэгістрацыя ў гэтым годзе і, дарэчы, толькі другая з пачатку аказання такой паслугі. Каштуе такая цырымонія не намнога даражэй урачыстай рэгістрацыі ў аддзеле ЗАГС. Па жаданню маладажоны могуць не толькі выбраць месца рэгістрацыі ў межах Хойніцкага раёна, але і прапанаваць свой індывідуальны сцэнарый.

Вольга БЕЛАШ. Фота аўтара.