У цэнтры ўвагі чарговага пасяджэння каардынацыйнага савета 10 жніўня была актывізацыя работы па выкананню мерапрыемстваў па добраўпарадкаванню і навядзенню парадку на зямлі.
Як прыемны факт адзначалася тое, што гаспадары прыватных домаўладанняў па вуліцах Сялянская, Мележа, Вакзальная праводзяць афарбоўку фасадаў сваіх дамоў уласнымі сіламі. У той жа час трэба актывізаваць работу з насельніцтвам як у горадзе, так і сельскіх населеных пунктах раёна па афарбоўцы фасадаў і рамонту агароджванняў прыватных домаўладанняў.Таксама было дадзена даручэнне адказным службам па прывядзенню ў належны стан аб’ектаў сельгаспрадпрыемстваў раёна.
Дадзена даручэнне РАУС прапрацаваць з катэгорыяй беспрацоўнага насельніцтва пытанне навядзення парадку на іх домаўладаннях і нарыхтоўкі дроў на зіму.
Прызнана нездавальняючай работа землеў-парадкавальнай службы за мінулы тыдзень па ўвядзенню земляў у севазварот, па асваенню сродкаў на зносе пустуючых дамоў.
Старшыням сельскіх Саветаў, кіраўніцтву ЖКГ, архітэктару раёна трэба больш адказна падыходзіць да выканання даручэнняў па навядзенню парадку на зямлі, шырэй прымяняючы меры згодна з заканадаўствам. А ўсім кіраўнікам, якія прысутнічаюць на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама, не чакаць, калі пры дэманстрацыі слайдаў будуць паказаны іх падначаленыя як не самыя лепшыя ў добраўпарадкаванні свайго жылля, а выкарыстаць кіраўніцкі рэсурс для таго, каб такога не назіралася.
На пасяджэнні дадзены даручэнні наконт навядзення парадку, выкананне якіх будзе абмеркавана на наступным кардынацыйным савеце.
Клаўдзія БОСАК.