За паўнату збораў

Законнасць і парадак

Дынамічнае развіццё нашай краіны нельга ўявіць без працы работнікаў падатковых органаў. Сваю меру адказнасці ўсведамляе  пры гэтым і калектыў інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну, праяўляючы пастаянны клопат аб паляпшэнні абслугоўвання падаткаплацельшчыкаў, дабіваецца няўхільнай выплаты падатковых плацяжоў. Аб гэтым красамоўна сведчаць вынікі іх працы за мінулы год.



Расказвае начальнік інспекцыі А.В. Шавырава.



– Па  стану на 1 студзеня 2013 года на ўліку ў інспекцыі знаходзіцца 6887 плацельшчыкаў, у тым ліку 206 юрыдычных асоб і структурных падраздзяленняў,  6472 фізічныя асобы.



За 2012 год ад плацельшчыкаў усіх форм уласнасці забяспечана паступленне ў кансалідаваны бюджэт у суме 73393,4 млн. руб., што склала 101,2% да плана паступлення на год: у рэспубліканскі  – 12109,8 млн. руб., або 100,8%, у мясцовы – 61283,6 млн. руб. (101,2%).



Звыш плана ў кансалідаваны бюджэт забяспечана паступленне плацяжоў на суму 840,2 млн. руб. У адносінах да 2011 года тэмп росту плацяжоў склаў 121,2%, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт – 160,9%, мясцовы – 115,5%.



Асноўная частка даходаў (71,8%) кансалідаванага бюджэту сфарміравана за кошт чатырох падаткаў: падаходнага падатку – 22857,4 млн. руб., або 31,1%, падатку на здабычу прыродных рэсурсаў – 9833,3 млн. руб., або 13,4%, падатку на дабаўленую вартасць – 9908 млн. руб., або 13,5%, падатку на нерухомасць – 10125,7 млн. руб., або 13,8 %.



Асноўную долю паступлення даходаў раёна займаюць прадпрыемствы дзяржаўнага сектара, удзельная вага якіх за студзень-снежань 2012 года склала 78,7%, або 57738,5 млн. руб. Доля паступленняў ад недзяржаўнага сектара эканомікі складае 9,3%, або 6834,9 млн. руб.



Найбольшую ўдзельную вагу ў агульным паступленні плацяжоў у бюджэт займаюць: Хойніцкае райспажыўтаварыства (6%);, ДЛГУ «Хойніцкі лясгас» (5,3%); КЖУП «Хойніцкі камунальнік» (4,2%); ДРУП «Хойніцкі завод гідраапаратуры» (4,9%); КВУП «Хойніцкі завод ЖБВ» (2,8%); КУП «Хойніцкі рамонтны завод» (2,1%); ТДА «Мільфей»  (0,9%); ТАА «СпецСлавія» (0,4%); ТДА «Аніс» (0,3%).



З пачатку мінулага года колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў, якія састаяць на ўліку ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Хойніцкаму раёну, павялічылася на 3, або на 1,4%, і па стану на 1 студзеня склала 209 прадпрымальнікаў, 69% якіх з’яўляюцца плацельшчыкамі адзінага падатку. 18% прадпрымальнікаў знаходзяцца на  спрошчанай сістэме падаткаабкладання і на агульнаўстаноўленай сістэме.



Удзельная вага паступіўшых  ад індывідуальных прадпрымальнікаў плацяжоў склала 2,6% ад агульных паступленняў у кансалідаваны бюджэт.



За прайшоўшы 2012 год ад індывідуальных прадпрымальнікаў паступіла ў бюджэт падаткаў на суму 1906,6 млн. руб., за  2011 год – 1159,2 млн. руб.  Рост падаткаў ад гэтай катэгорыі падаткаплацельшчыкаў віда-вочны, да ўзроўню папярэдняга года ён складае даволі ўнушальную лічбу – 164%.



Паступіла плацяжоў на аднаго індывідуальнага прадпрымальніка ў мінулым годзе ў суме 9,1 млн. руб., за 2011 год – 5,6 млн. руб. І ў гэтым выпадку, як бачна, маюцца пазітыўныя вынікі.



Па выніках кантрольных мерапрыемстваў  за 2012 год дадаткова ў дзяржаўны бюджэт паступіла 606 млн. руб.



Запісала Клаўдзія БОСАК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *