Па просьбе пасажыраў

Гандаль і абслугоўванне

Па просьбе пасажыраў



Закрыццё суботняга аўтобуснага маршрута Хойнікі-Стралічава выклікала вялікую незадаволенасць, а з-за гэтага і многія скаргі жыхароў, адрасаваныя ў розныя інстанцыі.



Як паведаміў дырэктар   філіяла № 14 адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельаблаўтатранс» М.М. Балобан,  пытанне прапрацавана ў калектыве. І з 2 сакавіка будзе адноўлены рух гэтага аўтобуснага маршрута. Ад аўтастанцыі аўтобус будзе адпраўляцца  ў 6.50 і 13.42.



Аднак дырэктар аўтапрадпрыемства папярэджвае: калі гэты маршрут па суботах не будзе запатрабаваны пасажырамі, то рух яго зноў будуць вымушаны спыніць.


Датчыкі ў ролі арбітраў



асажыраў на тое, што не выконваецца графік маршруту пасажырскіх аўтобусаў: то яны прыбываюць на прыпынак зараней, а то спазняюцца. Каб высветліць, хто правы – вадзіцель аўтобуса ці гадзіннік пасажыра – на аўтапрадпрыемстве №14 знайшлі сродкі для закупкі ў        г. Мінску датчыкаў кантролю за рухам аўтобусаў.



5 такіх устройстваў ужо ўстаноўлена ў аўтобусах, яшчэ столькі ж далучыцца да канца будучага тыдня.



Клаўдзія Босак.  



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *