Пераможцы вызначаны
26 студзеня ў спартыўнай зале дзяржаўнага прафесійнага ліцэя г. Хойнікі прайшоў раённы турнір па міні-футболу паміж камандамі супрацоўнікаў аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, аддзела па надзвычайных сітуацыях і падлеткаў, якія састаяць на ўліку ў камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх, з першай і трэцяй гарадскіх школ і ліцэя.
Арганізатары мерапрыемства – райкам БРСМ, аддзел фізічнай культуры, спорту і турызму, аддзел па справах моладзі і камісія па справах непаўналетніх – прымеркавалі спаборніцтвы да 75-годдзя з дня ўтварэння Гомельскай вобласці.
Такія спаборніцтвы арганізоўваюцца не першы раз і сталі, можна сказаць, традыцыйнымі, аднак па напружанасці і дынамічнасці не ўступаюць праведзеным раней.
Сапраўдным адкрыццём турніру стаў вучань сярэдняй школы № 3 г. Хойнікі Арсеній Ярэмчык, які і быў прызнаны лепшым нападаючым.
Лепшым абаронцам названы Вадзім Міручэнка (СШ № 1 г. Хойнікі), лепшым варатаром – Сяргей Казлоўскі (прафесійны ліцэй г. Хойнікі).