Віно – віна – суд
П’янства, як сацыяльная з’ява, ганіцца ў любым грамадстве. Існуе меркаванне, што алкаголь – гэта штуршок для здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў. Для здабычы наступнай дозы спіртнога, каб зняць п’яную ломку, у звычайным жыцці ціхія, прыветлівыя, у большасці законапаслухмяныя людзі адважваюцца на здзяйсненне несамавітых учынкаў.
Алкаголь уздзейнічае на агульны стан і псіхіку чалавека. Чым мацней ступень ап’янення, тым мацней алкаголь паражае свядомасць і волю, з дапамогай якіх чалавек кантралюе свае паводзіны. Некаторыя людзі ў стане алкагольнага ап’янення поўнасцю страчваюць кантроль над сабой, здзяйсняюць злачынствы і потым апраўдваюць сябе тым, што яны «нічога не разумелі». Але звычайна ап’яненне наступае паступова і чалавек добра разумее, што, ужываючы спіртное, ён добраахвотна даводзіць сябе да неадэкватнага, а часам непрытомнага стану.
Значная колькасць злачынстваў, якія здзіўляюць сваёй абсурднасцю, здзяйсняе-цца ў стане алкагольнага ап’янення. Часам чалавек, які працвярэзіўся, ні самому сабе, ні следчаму не можа растлумачыць прычыны і матывы, што падштурхнулі да здзяйснення злачынства. Таму такі стан не толькі не ўхіляе крымінальную адказнасць, але і не можа разглядацца, як змякчаючая віну акалічнасць. Прадастаў-ленне п’яніцам ільгот пры вырашэнні пытання аб крымінальнай адказнасці не садзейнічала б барацьбе са злачыннасцю, а з’яўлялася яе заахво-чваннем.
Так, два грамадзяніна С. і В., якім ледзь пераваліла за 40 гадоў, пражываючы ў Стралічаве, нідзе не працавалі, а кожны дзень, праведзены без спіртнога, лічылі выкрасленым з жыцця. Перабіваліся выпадковымі заробкамі, дапамагаючы пажылым аднавяскоўцам у выкананні работ па дамашняй гаспадарцы. І няўжо за заробак гэты бохан хлеба куплялі? Як бы не так – усё ішло на спіртное.
Вось і 14 лістапада мінулага года, прачнуўшыся ў 1 гадзіну ночы з галаўным болем і моцным жаданнем пахмяліцца, успомнілі, што ў суседа-пенсіянера, 1936 года нараджэння, ёсць дамашняе віно, бо самі ягады для яго вырабу дапамагалі збіраць.
Пайшлі на справу разам. С., напэўна ўспомніўшы калісьці ў цвярозым жыцці прачытаны дэтэктыў, узяў з сабой пальчаткі, каб слядоў злачынства не пакінуць. Адкрылі брамку ў двор дома, падышлі да пуні, якая, канешне, была зачынена на замок. Каб пранікнуць унутр, вызвалілі ад шкла і цвікоў аконны праём памерам 35х40 см. Грамадзянін С. распрануўся і пралез у памяшканне. Адтуль украў і перадаў хаўрусніку 3 пяцілітровыя пластмасавыя бутэлькі з віном.
Пенсіянер, заўважыўшы крадзёж, хаця і здагадваўся, хто б мог гэта зрабіць, але звярнуўся з заявай у праваахоўныя органы. Пры правядзенні следства падазроныя ў здзяйсненні крадзяжу расказвалі аб ім так, быццам здзейснілі гераічны ўчынак. Вось толькі С. абураўся, што згубіў на месцы злачынства 7 штук цукерак-карамелек, маўляў, закусіць віно не было чым.
Следства закончана, злодзеі за здзейсненае будуць адказваць па суду згодна з арт.107 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, які сведчыць: «У выпадку здзяйснення злачынства асобамі, пакутуючымі на хранічны алкагалізм, наркаманію або таксікаманію, суд пры наяўнасці медыцынскага заключэння побач з пакараннем за здзейсненае злачынства можа прымяніць да іх меры прымусовага лячэння». А па заключэнню судова-псіхічнай экспертызы грамадзяне С. і В. маюць патрэбу ў лячэнні ад алкагалізму.
П’янства і злачынства вельмі цесна звязаны: п’янства садзейнічае павелічэнню злачыннасці, а злачыннасць садзейнічае павелічэнню п’янства (алкагалізму). Злачынства здзяйсняецца (па п’яні) за лічаныя хвіліны, а адказваць даводзіцца доўгі час.