Калі не паспелі або не згодны

Законнасць і парадак

Калі не паспелі або не згодны



У адпаведнасці з пунктам 1 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 жніўня 2009 года «Аб некаторых пытаннях абмену дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы» ў нашай краіне 31 снежня 2012 года закончаны абмен пасведчанняў удзельнікаў ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый і пасведчанняў пацярпеўшых ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый.
Аднак, нягледзячы на праведзеную работу па абмену дакументаў, грамадзяне, якія не прайшлі абмен ва ўстаноўленыя заканадаўствам тэрміны, працягваюць звяртацца ў адміністрацыі г. Гомеля, райвыканкамы па месцу жыхарства.



Нагадваю, што гэта работа ажыццяўляецца камісіямі, створанымі ў адпаведнасці з Палажэннем па ўстанаўленню статуса грамадзянам, пацярпеўшым ад катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый.
Для ўстанаўлення статуса ўдзельніка ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС, іншых радыяцыйных аварый з правам карыстання льготамі па арт. 19 і арт. 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, іншых радыяцыйных аварый» грамадзяне павінны звяртацца ў камісіі міністэрстваў і ведамстваў, у якіх яны працуюць.



Грамадзяне, якія працуюць у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах і падпарадкаваных ім арганізацыях, грамадзяне, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, грамадзяне, якія працуюць у юрыдычных асоб прыватнай формы ўласнасці, а таксама непрацуючыя грамадзяне звяртаюцца ў аблвыканкамы па месцу жыхарства. Непрацуючыя пенсіянеры – у камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аблвыканкама па месцу жыхарства.



Для ўстанаўлення статуса пацярпеўшага – у адміністрацыю, райвыканкам па месцу жыхарства.
Для ўстанаўлення статуса пацярпеўшага з правам карыстання льготамі па арт. 18 Закона – у аблвыканкам па месцу жыхарства.



У выпадку адмовы грамадзяніну ва ўстанаўленні статуса ўдзельніка або пацярпеўшага, камісія па яго заяве накіроўвае дакументы ў міжведамасную камісію па ўстанаўленню статуса грамадзянам, пацярпеўшым ад катастрофы на ЧАЭС пры Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.



У выпадку нязгоды грамадзяніна з рашэннем міжведамаснай камісіі, ён можа звярнуцца ў суд для пацвярджэння факта ўдзелу ў работах па ліквідацыі вынікаў катастрофы на ЧАЭС або факта пражывання на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі.


В. Трызно, намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *