Вас выслухае сенатар Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец
Анжаліка Юр’еўна Дарагакупец у ліку васьмі сенатараў, якія пасля прайшоўшых у верасні мінулага года выбараў прадстаўляюць інтарэсы жыхароў Гомельшчыны ў верхняй палаце беларускага парламента. З’яўляючыся членам Савета Рэспублікі пятага склікання, яна адначасова працуе намеснікам галоўнага ўрача па медчастцы Гомельскага абласнога клінічнага кардыялагічнага дыспансера.
Акрамя ўдзелу ў законатворчай дзейнасці ў складзе Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю, А.Ю. Дарагакупец праводзіць работу са зваротамі грамадзян – жыхарамі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў – пасрэднасцю правядзення «гарачых» і «прамых ліній».
«Гарачая лінія» працуе па рабочых днях з 8.00 да 17.00 па тэл.: 8 (0232) 45-61-87, 45-75-61.
«Прамая лінія» праводзіцца раз у месяц з вызначэннем тэмы дыялогу. У лютым месяцы яна пройдзе 21 чысла з 12.00 да 13.00. Пазваніўшы па тэл. 8 (0232) 45-61-87, вы зможаце выказаць свае прапановы, пажаданні, звязаныя з удасканальваннем заканадаўчых, прававых актаў Рэспублікі Беларусь адносна галіны аховы здароўя.
Да таго ж, праходзяць прыёмы грамадзян па асабістых пытаннях. У гэтым месяцы прыём запланаваны на 26 лютага ў каб. 235 Хойніцкага райвыканкама з 12.00 да 14.00.