Час дыктуе выбар

Образование

Кожны дарослы, калі вучыўся ў школе, канешне, задумваўся пра сваю будучую прафесію. Многім з нас гэта дапамаглі зрабіць бацькі, настаўнікі, асабістыя здольнасці, урэшце рэшт. Для сучасных школьнікаў вызначыцца з выбарам лягчэй: зайшоў у Інтэрнэт, паглядзеў на сайтах навучальных устаноў іх праходныя балы і конкурс, а яшчэ спіс спецыяльнасцей – вось і рашэнне.



У аддзеле адукацыі райвыканкама ўпэўнены, што асабістая сустрэча выпускнікоў з раённымі экспертамі ў галіне працаўладкавання і далейшай прафесійнай адукацыі заўсёды намнога карысней за сухія лічбы. Таму на мінулым тыдні ў сярэдняй школе № 1 г. Хойнікі сабраліся вучні 9, 10 і 11 класаў гарадскіх школ і гімназіі. На сустрэчу запрасілі намесніка начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С.М. Кушнера, галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі райвыканкама С.Ц. Добуш, намесніка дырэктара прафесіянальнага ліцэя г. Хойнікі І.Б. Лявіцкую і галоўнага спецыяліста райсельгасхарчу Т.У. Кузьменка.
Лепшы прыклад – наглядны. Для школьнай моладзі правялі прэзентацыю мясцовага прафесійнага ліцэя. Акрамя таго, падрабязна расказана, як атрымаць мэтавае накіраванне для паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя ўстановы аграрнага профілю.



У сувязі з гэтым неабходнасць інфармаваць выпускнікоў школ аб стане спраў на рынку працы і дапамагаць у ацэнцы сваіх магчымасцей пры выбары прафесіі набывае актуальнасць: наперадзе выпускныя іспыты і цэнтралізаванае тэсціраванне.



 Алеся ЯЧЫЧЭНКА.      



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *