Робячы гэтае фота даяркі з каровай, рэдка калі ўдаецца сустрэць спакойную жывёлу. Як правіла, адпаведныя фотасесіі ператвараюцца ў пагоню за ўдалым кадрам. Калі ж рабіўся гэты здымак, ніякіх праблем не ўзнікла, дзякуючы шчырым адносінам аператара машыннага даення МТФ «Глінішча» Любові Сяргееўны Лантратавай. Чулая, ласкавая жанчына пагаварыла з кароўкай, пагладзіла яе, у чарговы раз пацвердзіўшы, што праца даяркі проста немагчыма без любові да жывёлы, і тая аддзячыла паслухмянасцю.
І хаця тэхнічны прагрэс яшчэ не дайшоў да іх фермы – дояць тройчы ў дзень пры дапамозе 8 даільных апаратаў, жанчыны даюць фору калегам з сучасных малочнатаварных комплексаў. А ўсё таму, што не баяцца цяжкасцей. Маўляў, узяўся за гуж – не кажы, што нядужы.
Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.