Каб выратаваць адно дрэва, патрэбна 54 кг макулатуры. У гімназіі г. Хойнікі гэта цяпер дакладна ведаюць. Да канца навучальнага года тут праходзіць акцыя «Збяры макулатуру – выратуй дрэва».
Гімназісты не толькі прыносяць непатрэбныя стосы, але і дапамагаюць бібліятэкару Г.К. Машэўскай пераносіць іх і ўзважваць.
? У сярэднім аднаму вучню патрэбна сабраць 3 кг макулатуры. Гэта неабходны мінімум, ? тлумачыць дырэктар гімназіі Л.В. Лабада. – Пакуль цягнуліся майскія святы, жыхары прыводзілі свае дамы ў парадак. Прыгэтым людзі часта не ведаюць, куды падзяваць старыя часопісы, кардон. Прыносьце ўсё да нас, пра астатняе мы паклапоцімся.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА.