Сустрэча з вяскоўцамі


Сустрэча з вяскоўцамі



З мэтай даведацца аб праблемах пажылых людзей ТЦСАН правёў у аграгарадку Судкова «круглы стол». На пасяджэнне, якое праходзіла ў памяшканні Судкоўскага цэнтра вольнага часу, прыйшлі мясцовыя жыхары. Перад імі выступілі  загадчыкі аддзялення ТЦСАН:  сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі  Т.М. Краўчанка, сацыяльнай дапамогі на даму Н.М. Яськова, дзённага знаходжання інвалідаў Л.І. Чэх, тэрміновага сацыяльнага абслугоўвання Н.А. Казачэнка.



Шчыра дзякавалі вяскоўцы свайму сацыяльнаму работніку Таццяне Аляксееўне Харытанчук за тую дапамогу, якую яна ім аказвае, медсястры  Судкоўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Ганне Андрэеўне Мароз за клопат аб іх здароўі, а таксама начальніку пажарна-аварыйнага  выратавальнага паста «Казялужжа» РАНС Віктару Яўгеньевічу Назаранка, які клапоціцца аб бяспецы жыцця пажылых людзей.
Выказвалася спадзяванне, што і кіраўніцтва КСУП «Судкова»  будзе і надалей  адгуквацца на просьбы і пажаданні грамадзян, якія многа гадоў свайго жыцця аддалі працы ў сельскагаспадарчай вытворчасці.
Пажылыя людзі цікавіліся пытаннямі сацыяльна-эканамічнага жыцця Хойнікшчыны. На кожнае з пытанняў былі дадзены канкрэтныя адказы.



                                                                                                                                                       Клаўдзія Босак.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *