Аснова народнага даверу


Аснова народнага  даверу



Другое скліканне запар мяне выбралі дэпутатам раённага Савета дэпутатаў па Меліярацыйнай выбарчай акрузе № 15. Пераканаўся, наколькі гэта важная і патрэбная праца – жыць людскімі клопатамі і праблемамі.
Без увагі не пакідаю ніводнай просьбы выбаршчыкаў, кожнага выслухоўваю, стараюся разабрацца ў склаўшайся сітуацыі і, вядома, дапамагчы. 


 
Для прыёму  выбаршчыкаў вызначаны  кожны  першы аўторак месяца з 17.00 да 18.00 у прыёмнай раённага вузла электрасувязі. Але не толькі ў дні прыёму цікаўлюся праблемамі і запытамі грамадзян, практыкую сустрэчы з выбаршчыкамі, якія праходзяць у актавай зале дзяржаўнага прафесійнага ліцэя г. Хойнікі і непасрэдна па месцу іх пражывання. Праводжу сярод людзей растлумачальную работу па важнейшых аспектах жыццядзейнасці насельніцтва. І бывае часта так, што сказанае часам добрае слова здымае праблему для чалавека, не прымушае ісці ў вышэйшыя інстанцыі.



Звяртаюцца да мяне людзі па бытавых праблемах. У прыватнасці, жыхары дома № 21 па вуліцы Калесніка цікавіліся налічэннем  аплаты за падагрэў халоднай вады, таму што адсутнічала яе рэцыркуляцыя. У разлікова-даведачным цэнтры мне паведамілі, што па гэтым доме прымяняецца тарыф, заніжаны на 10% да аб’ёму спажывання вады ў межах норм (150 літраў  у суткі на чалавека пры наяўнасці індывідуальнага прыбору ўліку вады).



Пры наведванні на даму інваліда першай групы Л.С. Голяк, пражываючай па вуліцы Калесніка, 23б, узніклі пытанні да КЖУП «Хойніцкі камунальнік»: пры рамонце даху была засмечана ліўневая каналізацыя, і ў час дажджу адбылося  яго працяканне, што прывяло да адслаення шпалеры ў адным з пакояў кватэры.
Звярнуўся з дэпутацкім запытам, камунальным прадпрыемствам аператыўна і якасна былі праведзены неабходныя работы, за што Л.С. Голяк выказала пісьмовую падзяку калектыву жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка.



Я з’яўляюся членам пастаяннай мандатнай  камісіі райсавета і па пытаннях законнасці, правапарадку, мясцовага кіравання і самакіравання. Работа нашай камісіі максімальна набліжана да людзей, іх патрэб. Таксама, як мае калегі-дэпутаты,прымаю ўдзел у праводзімых акцыях. Традыцыйна перад Новым годам адбываецца наведанне мнагадзетных сем’яў з уручэннем падарункаў, да Дня пажылых людзей дэпутацкая ўвага аказваецца гэтай паважанай катэгорыі насельніцтва. І, канешне ж, самая пільная ўвага да людзей, якія змагаліся са зброяй у руках за наш сённяшні светлы дзень – ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. На мой погляд, такія знакі ўвагі для прадстаўнікоў старэйшага пакалення многае значаць.



Сёлета пры сустрэчах з выбаршчыкамі акцэнт раблю на выкананне мерапрыемстваў па правядзенню Года беражлівасці ў Беларусі. Эфектыўнасць выканання заданняў па энергазберажэнню залежыць ад кожнага з нас. Усё пачынаецца з сям’і, дзіцячага сада і школы. Даводжу да ведама выбаршчыкаў, што чалавек, які навучыўся быць эканомным гаспадаром у сябе дома, не будзе грэбаваць гэтымі прынцыпамі і на рабоце.


                         М. Міхаленка,інжынер сувязі РВЭС, дэпутат раённага Савета дэпутатаў 26 склікання.


 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *