Падзяка – перадавікам
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і райкам прафсаюза работнікаў АПК падвялі вынікі веснавой пасяўной кампаніі. Работнікі, якія забяспечылі найвышэйшую прадукцыйнасць працы, удастоены ўзнагарод па трох відах палявых работ.
Лепшым з механізатараў, занятых на падрыхтоўцы глебы да сяўбы, стаў А.В. Яблонскі (КСУП «Веляцін»). Другое месца ў гэтай катэгорыі заняў А.І. Капітан з КСУП імя Мележа, трэцяе – трактарыст КУП «Эксбаза «Стралічава» А.А. Каранда.
На сяўбе збожжавых культур лепшы вынік паказаў Ю.М. Дрончанка з эксбазы «Стралічава», другім стаў механізатар ААТ «Хойніцкі Аграсервіс» М.М. Лабада, трэцім – трактарыст КСУП «Веляцін» Р.С. Ярац.
Самыя высокія паказчыкі на сяўбе кукурузы ў механізатара КСУП імя Мележа І.І. Бандарчука, другое месца заняў У.М. Чудакоў з КСУП «Судкова».
Грашовыя прэміі і дыпломы перадавікі атрымалі з рук в.а. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама А.В. Калыхана ў прысутнасці калег па працы.
Тэкст і фота Алесі ЯЧЫЧЭНКА.