6 ліпеня – Дзень кааперацыі
Адным з важнейшых партнёраў органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання ў вырашэнні сацыяльных задач жыццезабеспячэння жыхароў з’яўляецца Хойніцкае раённае спажывецкае таварыства.
Дзякуючы разгалінаванай сетцы прадпрыемстваў кааператары забяспечваюць насельніцтва сацыяльна значнымі таварамі і паслугамі. Прымаюць меры па развіццю гандлёва-нарыхтоўчай сет-кі, вырашэнню пытанняў збыту, каб у большай меры стымуляваць дзейнасць асабістых падсобных гаспадарак, павышаць матывацыю працы сельскага насельніцтва, садзейнічаць павелічэнню яго даходаў.
Усіх, хто адзначае сёння Дзень кааперацыі, чые працоўныя будні прайшлі ў райпо, мы віншуем з прафесійным святам. Поспехаў вам у працы па спалучэнню інавацыйных падходаў з лепшымі традыцыямі галіны, моцнага здароўя, дабрабыту ў сем’ях.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта А.І. Ціток.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Г.В. Бондар.