Жыць будзе Беларусь

Образование

У час класнай гадзіны, прысвечанай Дню Перамогі і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якая была праведзена ў 5 “А” класе гарадской сярэдняй школы № 3 у форме літаратурна-музычнай кампазіцыі “Мы захаваем для нашчадкаў мір!”, да маладога пакалення звярнуўся паважаны госць, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Сцяпанавіч Камеш. Ен падзяліўся сваімі ўспамінамі пра жудасныя дні вайны і пажадаў нікому  ніколі не зведаць таго, праз што давялося прайсці яго пакаленню.

Са слоў вядучых вучні даведаліся пра гераічных абаронцаў Брэсцкай крэпасці, успомнілі імёны піянераў-герояў. У ходзе літаратурна-музычнай кампазіцыі гучалі радкі з вершаў беларускіх аўтараў пра Хатынь, помнікі, абеліскі, Дзень Перамогі. Памяць усіх загінуўшых у гады вайны ўшанавалі мінутай маўчання.

Закончылася мерапрыемства на аптымістычнай ноце – з верай у светлую будучыню нашай краіны:

Жыць будзе Беларусь – мая старонка,
Сярод зямлян жыць будзе беларус
!


С. ДЗЕРМАН, настаўніца беларускай мовы і літаратуры СШ № 3 г. Хойнікі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *