Да маніторынгу сітуацыі за ходам выбараў прыступілі назіральнікі. Яны вылучаліся шляхам падачы заяў, а таксама ў ходзе правядзення сходаў, на якіх сваіх прадстаўнікоў накіравалі грамадскія аб’яднанні ветэранаў, прафсаюзаў, раённыя арганізацыі КПБ, ГА «Белая Русь», «БРСМ», «Беларускі саюз жанчын».
Назіральнікі працуюць у перыяд падрыхтоўкі і правядзення галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27 склікання і яны маюць магчымасць рэальна назіраць увесь працэс волевыяўлення народа.