Спецыфічнай прафілактыкі энтэравіруснай інфекцыі не існуе. Каб “не падхапіць” галаўны боль, ванітаванне, болі ў жываце, не “прырастаць” да ўнітаза, трэба, асабліва летам, старанна мыць рукі з мылам перад прыгатаваннем і прыняццем ежы, пасля прыходу дамой з вуліцы, пасля туалета.
Ваду з калодзежа можна ўжываць толькі пасля кіпячэння. Недапушчальна выкарыстоўваць для піцця ваду з адкрытых вадаёмаў. Аддавайце перавагу расфасаванай у бутэлькі пітной вадзе гарантаванай якасці. Садавіну, агародніну старанна мыйце пад праточнай вадой, а для маленькіх дзяцей – кіпяціце ваду.
Уважліва чытайце на ўпакоўцы тэрміны і ўмовы захавання прадуктаў харчавання і строга следуйце ім. Пры прыгатаванні страў з выкарыстаннем вараных і сырых прадуктаў захоўваць іх пажадана 1-2 гадзіны, і толькі ў халадзільніку. Выдзеліце асобны кухонны інвентар для сырых прадуктаў.
Падтрымлівайце чысціню дома, не радзей аднаго раза на тыдзень мыйце дзвярныя ручкі, краны спецыяльнымі сродкамі.
Н. ЛАГВІНЕЦ, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна.