У зале «Вялікая Айчынная вайна»

Образование

У раённым краязнаўчым музеі аформлена сем зал, адна з іх прысвечана падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

У наведвальнікаў ёсць магчымасць убачыць тут фатаграфіі людзей, якія праславіліся мужнасцю, стойкасцю, гераізмам, змагаючыся ў тыле з ненавісным ворагам і пры вызваленні раёна. Прадстаўлены ў экспазіцыях шматлікія дакументы, экземпляры зброі, вайсковае адзенне, узнагароды, плакаты часоў Вялікай Айчыннай вайны, прыведзены вытрымкі са зводак Саўінфармбюро. У асобным маленькім пакоі створана панарама, якая дапамагае апынуцца ў лясной партызанскай зямлянцы.

Есць у гэтай зале “Сцяна памяці”. Гэта памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за гонар, свабоду і незалежнасць сваёй Радзімы, хто расстраляны, закатаваны ці спалены зажыва ў час акупацыі нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Напісаныя на стэндах урыўкі з вершаваных твораў адпаведнай тэматыкі дапамагаюць найбольш востра адчуць трагічную атмасферу ракавых-саракавых.

Напярэдадні 65-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў супрацоўнікі музея папоўнілі залу “Вялікая Айчынная вайна” трыма вітрынамі, дзе расмясцілі экспанаты, якія знаходзіліся ў запасніку. Цяпер наведвальнікі могуць убачыць тут прадметы паўсядзённага ўжытку, асабістыя рэчы не толькі савецкіх салдат, але і салдат вермахта.

Дарэчы, на працягу ліпеня ў раённым краязнаўчым музеі працуе фотавыстаўка “Салдаты Перамогі”.


С. ШЫПІЛАВА, дырэктар раённага краязнаўчага музея.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *