У нагу з жыццём


Мы, моладзь ХХІ стагоддзя, ведаем аб камсамоле толькі па чутках – ад бацькоў, старэйшых таварышаў. І калі многія скептычна адносіліся да стварэння ў сваіх працоўных калектывах пярвічак БРСМ, то мы гэта зрабілі аднымі з першых у раёне.


Афіцыйны статус наша пярвічка набыла ў 2005 годзе. Паступова колькасць юнакоў і дзяўчат, увайшоўшых у яе састаў, павялічылася да 40 чалавек. Есць спадзяванне на тое, што ў бліжэйшым будучым “маладзёжны атрад” папоўніцца новымі актывістамі.

Паколькі мы адносімся да катэгорыі працуючай моладзі, то для нашай пярвічкі прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце сталі культурна-масавыя мерапрыемствы. А прайшоўшы мінулай восенню Дзень пажылых людзей стаў для ветэранаў гандлю асаблівым: члены пярвічнай арганізацыі наведалі іх на даму, уручылі віншавальныя паштоўкі і падарункі.

Асаблівай актыўнасцю ў дзейнасці нашай пярвічнай арганізацыі БРСМ вылучаюцца аператар ЭВМ Кацярына Прыходзька, аператар “Каапнарыхтпрома” Сяргей Сіпайла, інструктар па гандлю райспажыўтаварыства Вольга Кавальчук.


А. КАЛАСОК, сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ райспажыўтаварыства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *