Рух — гэта жыццё

Спорт

Чарговы семінар-практыкум пад назвай “Рух – гэта жыццё”, які прайшоў на базе Паселіцкага дзяржаўнага навучальнага комплексу “Дзіцячы сад-сярэдняя школа”, сабраў кіраўнікоў школ раёна і настаўнікаў фізічнай культуры.

Мэты семінара – знаёмства з вопытам сумеснай дзейнасці школы, сельскага Савета па арганізацыі спартыўна-масавай і фізкультурна-аздараўленчай работы з вучнямі, моладдзю, грамадскасцю; фарміраване ў моладзі станоўчых адносін да ўмацавання і захавання здароўя.

Адкрыла мерапрыемства в.а. дырэктара ДС-СШ Г.С. Малышэўская, а права падняць Дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена лепшым спартсменам школы. Ва ўпрыгожанай спартыўнай зале вядучая настаўніца І.Г. Сялецкая (дарэчы, увесь час з яе вуснаў гучала родная для беларусаў мова) павітала  гасцей на свяце здароўя, жыцця, маладосці і пажадала душэўнай бадзёрасці і прыгажосці. Першакласнікі сталі па парадку, пачалі рабіць зарадку, якую завяршылі вясёлай песенькай. Вучні старэйшых класаў прадэманстравалі элементы валейбольнай і баскетбольнай гульні. У актавай зале госці з задавальненнем паглядзелі выступленне агітбрыгады “Мы – за здаровы лад жыцця”.

Акрабатыка і рухальная гімнастыка – неабходныя ўмовы для растучага арганізма. Спартыўная гімнастыка – карысная ўсім. Патрэбны гібкасць, пластыка і трэніроўкі доўгія. Затое ж дзеткі спрытныя. Акрабатычныя практыкаванні выканалі вучні Паселіцкага д/с-СШ і Веляцінскага д/с-БШ на стадыёне школы. А ўжо на пляцу прайшоў агляд строю.

 Закончана свята, падведзены вынікі. У целе здаровым здаровы і дух. Жыццё чалавечае – вечны рух!


Алена СМУСЯНОК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *