Аўтакраны вернуты ў ПМК


Жорсткае злачынства, здзейсненае ў ноч з 24 на 25 жніўня 2008 года, узрушыла не толькі калектыў Хойніцкай ПМК і жыхароў раёна, яно стала ў ранг надзвычайных здарэнняў рэспубліканскага маштабу. Невядомыя асобы праніклі на тэрыторыю базы ПМК. Забілі вартаўніка і здзейснілі ўгон двух аўтамабільных кранаў КС-3579.

Следства скурпулёзна адпрацоўвала адну версію за другой, праўда, яны ні да чаго не прыводзілі. Але праваахоўнікі не адступалі. І вось вынікі іх амаль гадавых намаганняў – з чатырох устаноўленых злачынцаў трое асуджаны на 7,5–11,5 года пазбаўлення волі, адзін знаходзіцца ў вышуку. Украдзеныя краны знойдзены, вернуты з Расіі на тэрыторыю нашай краіны і перададзены законнаму ўладальніку – Хойніцкай ПМК.

Сярод тых, хто ў гэтай справе даказаў свой прафесіяналізм, начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Г.І. Гапоненка, яго намеснік С.А. Барысенка, начальнік крымінальнага вышуку В.В. Каток, оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку В.А. Котчанка, С.В. Камеш, эксперт-крыміналіст А.У. Кудака. За што ім ад ўсяго працоўнага калектыву Хойніцкай ПМК вялікі дзякуй.


А. НОВІК, дырэктар Хойніцкай ПМК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *