Увечары 9 ліпеня на гарадскім стадыёне прайшоў канцэрт “Всего лишь пятьдесят” беларускага спевака Аляксандра Саладухі ў рамках яго юбілейнага тура па гарадах Беларусі, прысвечанага 20-годдзю яго творчай дзейнасці. Амаль 600 чалавек набылі білеты і апладзіравалі артысту на стадыёне.
Выступленне Аляксандра Саладухі было яскравым, гарманічным, напоўненым энергіяй і бадзёрасцю. Таму і няма нічога дзіўнага, што гледачы доўга не адпускалі спевака са сцэны, на біс былі выкананы яшчэ тры песні.
Пасля завяршэння канцэрта ўсе жадаючыя змаглі ўзяць аўтограф і сфатаграфавацца з любімым артыстам.
Фота Ірыны НОВІКАВАЙ.