У ліпені сёлета пачаў сваю прадпрымальніцкую дзейнасць у якасці малаказборшчыка жыхар райцэнтра Аляксей Міхайлавіч Косар. Ён абслугоўвае жыхароў вёсак Дворышча і Езапоў, вуліц Пралетарская і Калініна горада, якія маюць ва ўласным карыстанні кароў і жадаюць прадаваць лішкі малака дзяржаве.
Штодзённа на ПУП “Палескія сыры” А.М. Косар дастаўляе на ўласным аўтамабілі са зманціраванай згодна з санітарнымі нормамі бочкай больш за адну тону малака.
Для вызначэння якасных паказчыкаў прадукцыі прадпрымальнік набыў за ўласныя сродкі спецыяльны прыбор коштам 1 мільён 200 тысяч рублёў, якім можна праводзіць даследаванні па 8 параметрах на працягу толькі адной мінуты.
Такой жа справай вырашыў заняцца і хайнічанін Іван Рыгоравіч Сніцарэнка, у зону абслугоўвання якога ўвойдуць населеныя пункты Паселіцкага сельскага Савета, вёска Малішаў, некаторыя вуліцы горада.
Абодва малаказборшчыкі заключылі дагаворы з ПУП “Палескія сыры” і нясуць персанальную адказнасць за якасць пастаўляемай прадукцыі, што вельмі актуальна ў цяперашні час.
Плануе заняцца зборам малака і пражываючы ў вёсцы Дворышча Рахім Кабулаў.
Клаўдзія МІКАЛАЕВА.