Адзін дзень у дзіцячым садзе

Журналіст мяняе прафесію

IMG_88047.30 Сонны горад. Сумныя вуліцы з-за адсутнасці шпаркага транспарту і спяшаючыхся прахожых. У вокнах шматпавярховак ляніва загараецца святло. Пакуль большасць жыхароў толькі прачынаецца, прымае ванныя працэдуры або задумліва п’е каву на кухні А выхавальнікі дзіцячых садоў ужо знаходзяцца на рабоце ў прыемным чаканні сваіх любімых малышоў.

У вызначаны час я была на «новым» месцы працы, праўда, давялося прачнуцца на гадзіну раней звычайнага. Але бадзёрасці дадавала салодкае прадчуванне адкрыцця чагосьці новага цікавага. Прыйшоўшы старэйшую групу дзіцячага сада № 4, пазнаёмілася з выхавальнікам Людмілай Мікалаеўнай Кірчанка, чьёй «напарніцай» я павінна была стаць на гэты дзень. Разам пачалі сустракаць «шустрыкаў», так жанчына ласкава называе сваіх выхаванцаў. Шчыра парадавала тое, што дзеці ідуць ў сад з ахвотай, не было слёзных «пратэстаў». Нават наадварот: яны хутка распраналіся каля сваіх, адмыслова пазначаных шафак, спяшаліся на дыван на падлозе ў групе, каб далучыцца да гульняў аднагрупнікаў. Паступова дзіцячая кампанія пашыралася. З 23 чалавек па спісе прыйшло 17. Бацькі астатніх папярэдзілі Людмілу Мікалаеўну па тэлефоне, растлумачыўшы прычыну адсутнасці дзяцей. Да васьмі гадзін усе былі ў  зборы – пачынаем працаваць.1

8.00 ЗАРАДКА. Каб здаровым быть – трэба зарадку любіць. Гэта дашкаляты добра ведаюць, таму пасля пачутых слоў: «Дзеці, збіраемся ў спартзал» пачалі паслухмяна выстройвацца па парах. Цікава паслухаць ажыўленыя дзіцячыя гутаркі ў страі пра абноўкі, мультыкі і мары. Частыя пытанні ляцелі і ў мой бок: «А ведаеце, як завуць маю маму?», «Вам падабаюцца мае туфлі?» і г.д. А выхавальніка маленькія «почемучки» завальваюць пытаннямі на працягу ўсяго дня. Людміла Мікалаеўна не пакідае ні адзін з іх без адказу.
Пагутарыць рабятам многа не ўдаецца, бо спартыўная зала знаходзіцца па суседству з групай. Дружна ідзем на зарадку, якую праводзіць казачны персанаж «Знайка». Скакалі, бегалі, прысядалі, выконвалі розныя практыкаванні, выкарыстоўваючы сучасны спартыўны інвентар – карацей кажучы, падмацаваліся і атрымалі добрую порцыю бадзёрасці.
IMG_85998.30 СНЯДАНАК. Вярнуўшыся з зарадкі, дзеці адправіліся да ўмывальнікаў. Відавочна, што звыклыя да парадку. Вымылі рукі з мылам, выцерлі кожны сваім ручніком накіраваліся да сталоў, дзе стаялі талеркі з пярловай кашай, бутэрбродамі з сырам і кружкі з какавай. За час нашай адсутнасці ў групе іх расставілі памочнік выхавальніка, або, як нам звычней называць «нянечка» Вераніка Аляксандраўна Шкут і дзяжурныя дзяўчынкі.
Па майму аповяду можа здацца, што рабоце выхавальніка ціха-гладка, на самай справе проста цяжка на словах апісаць усё, што адбываецца. За маленькімі непаседамі патрэбен пастаянны кантроль, а трымаць адразу два дзесяткі дзяцей у полі зроку, паверце, вельмі складана. Але Людміле Мікалаеўне гэта выдатна ўдаецца. Было відавочна, што жанчына вельмі любіць дзяцей, а гэта галоўная ўмова нялёгкай прафесіі. што не менш важна, дзеці адказваюць узаемнасцю.
Рабяты расселіся па сваіх месцах за сталамі пачалі есці. Эмоцыі, вядома, ва ўсіх  былі розныя: хтосьці пачаў з апетытам уплятаць за дзве шчакі, а хтосьці лыжкай намотваць кругі па талерцы. Але, як заўсёды, Людміла Мікалаеўна знайшла разумны падыход, сказаўшы, што я буду фатаграфаваць талеркі, з мэтай выяўлення, хто лепш за ўсіх харчуецца. Яе словы значна паскорылі сняданак, усяліўшы ў  рабят энтузіязм. Пасля я толькі паспявала здымаць фотаапаратам пусты посуд.
9.00 ЧАС ЗАНЯТКАЎ. Спачатку палівалі пакаёвыя расліны. Пакармілі рыбак у акварыуме. Потым займаліся календаром прыроды, на якім устанавілі дату, вызначылі надвор’е, дарэчы, у той дзень у вокны групы свяцілі прамяні шчодрага красавіцкага сонца. Затым цікаўныя хлопчыкі і дзяўчынкі селі разам з выхавальнікам у кружок. Тэма заняткаў была «Мой родны горад». Людміла Мікалаеўна цікава расказвала пра нашыя родныя Хойнікі, перыядычна задаючы пытанні сваім «шустрыкам», уцягваючы у абмеркаванне. Яны па парадку расказвалі, на якіх вуліцах жывуць, якія ведаюць прадпрыемствы ў нашым горадзе, дзе працуюць іх бацькі. Паўтарылі правілы дарожнага руху, трэба адзначыць, што дашкаляты добра засвоілі неабходны матэрыял для ведаў.
Затым невялікі перапынак – хлопчыкі «рванулі» да паліц з канструктарам і машынкамі, дзяўчынкі адправіліся на імправізаваную кухню, нават «прыгатавалі» мне какаву, наліўшы яе ў пластыкавы кубачак. Сапраўдныя гаспадыні. IMG_8634
У гэты час Людміла Мікалаеўна раскладвала на сталах папяровыя лісты, фарбы, пэндзлікі шкляначкі з вадой. Будзем маляваць! Маленькія мастакі з задавальненнем прыняліся ствараць. У працяг тэмы малявалі свой горад, вуліцу, дом. Узмахам пэндзліка нараджаліся дзі-цячыя шэдэўры. Усе вельмі ста-раліся, былі за-сяроджанымі. Вы-хавальніца хадзіла вакол кагосьці хваліла, некаму давала парады, іншым дапамагала. Кожны малюнак атрымліваўся па-свойму цікавы. У быццам у люстэрку, адбіваліся фантазія яркае бачанне свету маленькага аўтара. Звычайна цішыню групах пачуеш рэдка, пануе фонавы гуд рознагалосся, параўнальны, можа быць, з шумам марской ракавіны. А тут усе пагрузіліся творчы працэс, забыўшыся пра гутаркі. Людміла Мікалаеўна робіць апошні абход, каб падпісаць малюнкі. Увечары бацькі прыдуць забіраць дзяцей – палюбуюцца.
10.30 Да гэтага часу я разумею, што пачынаю выдыхацца. Як у выхавальніка хапае сіл?
Музычныя заняткі. Зноў выстройваемся па парах і накіроўваемся ў актавы зал да музычнага кіраўніка Іны Сямёнаўны Мігай. Танцавалі, слухалі музыку кампазітараў, паўтаралі ноты, весела спявалі хорам – было шмат розных займальных спраў. Нават стварылі невялікі аркестр: адны іграл на кселафонах, другія на бубнах, астатнія на ляскотках. Якія ж яны такі малайчынкі!
IMG_866211.00 Ура! на прагулку. Па ажыўленню можна лёгка зразумець, што дзецям падабаецца гуляць на свежым паветры. Апранаемся даволі хутка. Рабяты збіраюцца самі, толькі дзе-нідзе можа спатрэбіцца дапамога: замок зашпіліць або шапку завязаць. Ідзём на свой участак. На мой погляд, каб адсачыць, дзе хто з чым гуляе і як бы чым ні параніўся, ні зваліўся, ні стукнуўся, ні пакрыўдзіў хто каго, каб ніхто не заплакаў, патрэбна дзесяць вачэй і столькі ж рук. Але Людміла Мікалаеўна на справе аспрэчвае гэта.
У час прагулкі выхавальнік прыдумвае розныя гульні. Дзяцей жа трэба пацешыць. Нярэдка да рабят завітваюць у госці казачныя героі. На гэты раз Баба Яга і Лясун. Радасці рабят не было межаў. Гучны смех разліваўся па пляцоўцы. Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах, якія датычылі Правіл дарожнага руху: складалі святлафор, прымяралі ролі вадзіцеляў і  пешаходаў. Ніводны візажыст ніводнымі румянамі не намалюе такую здаровую чырвань, якая была на іх шчочках. Яшчэ яны прынеслі з сабой з вуліцы добры настрой і вельмі добры, як высветлілася, апетыт.
12.30 АБЕД. Задаволеныя вярнуліся з вуліцы, памылі рукі  і зноў «прыліплі» да цацак. Бразгаючы каструлямі, нянечка прынесла абед: суп са свежай капусты, бульбяное пюрэ, рыбная катлета, кампот са свежых яблыкаў. Дзеці з задавальненнем елі, толькі лыжкі стукалі па талерках. Цяпер усім дружна чысціць зубы спаць. Я б ужо сама падрамала гадзіну-другую, без прывычкі стамілася. Але работа – ёсць работа. У гадзіну ўкладваем выхаванцаў спаць. Цссс…. У нас ціхі час.
13.00 ЦІХІ ЧАС. Пакуль дзеці мірна пасапваюць, Людміла Мікалаеўна піша планы, запаўняе журналы, чытае новую метадычную літаратуру. Адарваўшы яе ненадоўга, прашу расказаць сваю выхавальніцкую гісторыю. Даведалася, што ў гэтым дзіцячым садзе яна працуе 27 гадоў. Нарадзілася ў Хойніках, закончыла другую гарадскую школу. Спачатку марыла стаць тэхнолагам, але потым зразумела, што яе прызванне – дзеці. Чулая, ветлівая жанчына, яна не сябе без сваіх «шустрыкаў». Яны вырастаюць, ідуць у школу, потым паступаюць у вучылішчы або ўніверсітэты, пачынаюць працаваць. Сустрэне на вуліцы – душу агортвае невымоўнае адчуванне задаволенасці. Дзеля гэтага варта працаваць! Многія нават пры сустрэчы кажуць: «Людміла Мікалаеўна, мы на наступны год вам сваіх ужо дзяцей прывядзём». А колькі слоў падзякі выхавальніку давялося чуць ад бацькоў – не злічыць. Кожнае слова «дзякуй», быццам бальзам на сэрца, стымул далей аддаваць усю сябе любімай справе.
У Людмілы Мікалаеўны дзве дачкі. Старэйшая, Кіра, вучыцца на філолага ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, малодшая Аляксандра – вучаніца трэцяй гарадской школы. Яе надзейнае плячо – муж Генадзій. Яна шчаслівая. Дорыць шчасце іншым, а яно бумерангам вяртаецца ёй.

15.00 СПАЛЬНЯ АЖЫЛА. Фізкультхвілінка. Мыемся. Аператыўна апранаемся: дзяўчынкі нацягваюць калготкі, хлопчыкі зашпільваюць кашулі. Цяпер робім прычоскі. Людміла Мікалаеўна – у ролі цырульніка. Каля яе выстраілася чарга дзяўчынак, жадаючых пераплесціся з заколкамі руках. Крыху адышоўшы ад сну, разгарнулі сюжэтна-ролевыя гульні: у доктара, прадаўца, цырульніка інш. Дзеці – майстры пераўвасабленняў, спрытна ўжываюцца любыя ролі. Па ходу высвятляецца, хто марыць стаць у будучыні. Потым усе дружна ўсаджваюцца, каб паслухаць казкі, якія будзе чытаць выхавальнік. У гэты час прыходзіць платнага гуртка «Страказа» Алена Мікалаеўна Гаспадарова, каб забраць запісаных да яе дзяўчынак на заняткі. З нашай групы пайшлі чатыры чалавекі. Стала цікава, чым займаюцца «стракозы», я пайшла разам з Аказалася, толькі дзіцячым фітнесам! Заняткі праводзяцца адзін раз на тыдзень па паўгадзіны.
Акрамя таго, з гэтай групы па шэсць чалавек ходзяць на платныя гурткі – танцавальны тэатральны. А па панядзелках Людміла Мікалаеўна праводзіць бясплатныя дадатковыя заняткі па падрыхтоўцы да школы. наведваюць восем чалавек. IMG_9339
16.10 ВЯЧЭРА. Па групе разнесліся апетытныя пахі чагосьці смачненькага, аказалася – тушаная гародніна і адварная каўбаса, а на дэсерт – печыва з чаем. Як зазначыла выхавальнік, дзяцей часта песцяць рознымі дэлікатэсамі і садавінай. Добра паелі. Пасля зноў гульні на свежым паветры.
17.00 ЧАРГОВАЯ ПРАГУЛКА. Дзеці рассыпаліся па пляцоўцы: на арэлі, турнікі, у пясочніцу. «Хлопчыкі, злезьце адтуль», «Дзяўчынкі, асцярожней» – Людміла Мікалаеўна ўважліва сочыць за кожным і паасобку за адразу. Потым адзін за адным з’яўляюцца бацькі. Дамоў!
Я разумею, што мой працоўны дзень падыходзіць да канца. Адчувала сябе, як выціснуты лімон, але Людміла Мікалаеўна супакойвала, кажучы, што гэта без прывычкі.
17.30 УСІХ ЗАБРАЛІ. Стомленая іду дамоў, у думках пракручваючы ўвесь насычаны дзень. Раблю высновы, што без цярпення, запалу, энергіі, умення выкладвацца на моц і працаваць выхавальнікам нельга. Шчыра кажу, пабыўшы адзін дзень на яго месцы, пачынаеш глядзець на людзей гэтай прафесіі па-іншаму: з непамернай павагай і нават захапленнем. Столькі цеплыні, дабрыні, клопату пяшчоты яны дораць дзецям, робяць усё магчымае, каб у дзіцячым садзе малышы адчувалі сябе як дома. Натхнёныя неабыякавыя выхавальнікі выконваюць за дзень сотні, няхай дробных, але спраў. Іх праца дарагога каштуе. Задумайцеся пра гэта, калі чарговы раз будзеце адчыняць дзверы дзіцячага сада, дзе цячэ сваё асобнае маленькае жыццё.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *