Дзелавы стыль

Образование

Узоры адзення дзелавога стылю для вучняў 1-11 класаў кожны год зацвярджаюцца Каардынацыйным саветам па ўвядзенню адзення такога стылю, рэкамендаванага для вучняў агульнаадукацыйных устаноў.  Узоры адзення абнаўляюцца штогод на сайтах прадпрыемстваў канцэрна “Беллегпром” па адрасу: www. bellegprom. by, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь па адрасу: www. minedy. unibel. by.

Вучні, іх законныя прадстаўнікі сумесна з адміністрацыяй ўстановы і педагагічнымі работнікамі маюць права выбару мадэлі, колеру і якасці тканіны. Абутак таксама павінен адпавядаць дзелавому стылю адзення.
Дзелавы стыль – гэта строгі вытрыманы стыль, прызначаны для наведвання вучнямі заняткаў у агульнаадукацыйных установах. Камплект яго павінен быць многафункцыянальным, гігіенічным, зручным і адпавядаць сучасным напрамкам моды. Для хлопчыкаў (юнакоў) у камплект уваходзяць  пінжак, жылет, штаны, сарочка з кароткімі і доўгімі рукавамі, гальштук. Для дзяўчынак (дзяўчат) – пінжак, жылет, спадніца, штаны, блузка з кароткімі і доўгімі рукавамі, сарафан. У зімовы час у камплекты могуць уваходзіць трыкатажны світэр або жылет.

Згодна з патрабаваннямі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь нашэнне адзення дзелавога стылю вучнямі агульнаадукацыйных устаноў неабходна зрабіць нормай, якая вызначаецца статутам і правіламі ўнутранага распарадку дня ўстановы.


Л. КУЛАКОЎСКАЯ,
начальнік аддзела адукацыі райвыканкома.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *