Жадае лепшага

Спорт

У ліпені сёлета раённым цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі правераны санітарны стан тэрыторый, прылягаючых да прыватных домаўладанняў па вуліцы Катоўскага, Савецкая, Калесніка, населеных пунктаў Паселіцкага і Велікаборскага сельскіх Саветаў.


У нездавальняючым стане знаходзіліся тэрыторыі вёсак Партызанская, Вялікі Бор, Звяняцкае, Веляцін, Паселічы, Мархлеўск, Ліствін, малочнатаварных ферм: цэнтральнай, “Дворышча”, “Казялужжа”, “Клівы”, “Паташня” КСУП “Судкова”, гаражоў па вуліцы Тургенева, базы Брагінскага райспажыўтаварыства, торфабрыкетнага завода “Хойніцкі”, магазіна “Дарожны” Хойніцкага райспажыўтаварыства, сталярнага цэха і піларамы КСУП імя Мележа, тэрыторыі прыватных домаўладанняў па вуліцы Катоўскага, зоны аховы першага пояса артэзіянскіх свідравін КУП “Аравічы”.

За выяўленыя парушэнні да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 14 пасадавых асоб прадпрыемстваў і арганізацый (штрафы ад 2 да 5 базавых велічынь), 4 прыватныя домаўладальнікі (штрафы па 2 базавыя велічыні).


Н. ЛАГВІНЕЦ,
галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Хойніцкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *