На мінулым тыдні з рабочым візітам у раёне знаходзіўся дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Хойніцкай выбарчай акрузе, генеральны дырэктар ААТ “Гомельаблаўтатранс” Д.М. Старасценка.
Спачатку дэпутат наведаў філіял №14 ААТ “Гомельаблаўтатранс”, дзе абмеркаваў з кіраўніцтвам падпарадкаванага прадпрыемства надзённыя пытанні. Затым правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Судкоўскім сельвыканкаме.
На прыём да Д.М. Старасценкі звярнулася жыхарка в. Судкова па пытанню прыватызацыі жылога дома, які належыць мясцоваму сельгаспрадпрыемству. З лістапада мінулага года не можа жанчына аформіць дакументы, тармозіць усё невырабленая зямельная справа на ўчастак. Неразбярыха з дакументамі, аплатай і адказнымі за вядзенне прыватызацыі толькі марнуюць час. Дэпутат аблсавета ўзяў гэты зварот на кантроль.
Вольга Белаш.
Фота аўтара.
Возможно ли приватизировать в деревне служебное жилье молодому специалисту? Или как приобрести жилье (домик по президентской программе молодым специалистам) в собственность. Живу в нем 7 лет
Рейтинг комментария:00