Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час рабочай паездкі ў Хойніцкі раён наведаў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік.
Наймацнейшай у свеце ў веславанні на байдарках і каноэ на дыстанцыі 500 метраў стала наша зямлячка Вольга Худэнка.
Надзежда Козел (МТК «Пудакоў») заняла другое месца на абласным конкурсе аператараў машыннага даення.
У ЦРБ выкананы рамонт уваходнай групы будынка хірургічнага аддзялення і прыёмнага пакою.
Адбылося ўрачыстае адкрыццё адміністрацыйнага будынка Хойніцкага лясгаса па вул. Рэвалюцыйная, 1.
З Дыпломам і статуэткай фіналіста вярнулася з абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу прафмайстэрства «Настаўнік года Беларусі» настаўніца хіміі і біялогіі Стралічаўскай СШ Вікторыя Мастабай.
У Казялужскай школе адкрылі тэнісны корт.
Адбылося адкрыццё кавярні «TheLoft».
Па вул. Калесніка, 2ж мікрараёна «Юбілейны» адкрыўся магазін «Цветочная лавка».
Пярвічка БРСМ Хойніцкага РАУС прызнана лепшай у вобласці.
Журналісты БелТА, tut.by, БелаПАН, «Камсамольскай праўды», «Народнай волі», «Гомельскай праўды», «Еврорадио» правялі два дні ў Хойніцкім раёне.
На Хойнікшчыне ўпершыню прайшоў «МотаФэст» Шлях да фальварка».
Падрыхтавала Алена СМУСЯНОК.