У нашым раёне стартаваў культурна-патрыятычны марафон. У населеных пунктах запланаваны канцэрты, спартыўныя спаборніцтвы, акцыі і майстар-класы.
Першым прымаў міні-свята Храпкаў. Людзі з задавальненнем ішлі на мерапрыемства і ў выніку атрымалі асалоду ад вясёлай і душэўнай атмасферы. Старэйшыя жыхары падпявалі, прытанцоўвалі, выклікалі артыстаў на «біс», а моладзь і дзеці гулялі ў футбол, валейбол, паказвалі добрыя навыкі ў дартсе і шашках. Лепшыя з лепшых атрымалі заслужаныя ўзнагароды.
Твары людзей свяціліся ад усмешак, што яскрава сведчыла аб тым, што свята сапраўды спадабалася.
Таццяна БЕЛЬСКАЯ,
студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага універсітэтяны. Я. Купалы.
Фота аўтара.