Ставяць рэкорды

Сельское хозяйство

пред-с-мастобаемДакучлівыя дажджы, якія «атакавалі» наш раён на мінулым тыдні, адчувальна прытармазілі работы на палях. Прытармазілі, але не спынілі. Бо як толькі капрызнае надвор’е ўціхамірвалася, камбайны спяшаліся на палеткі і авалодвалі запаветнымі тонамі ўраджаю.
На гэтым тыдні, які выдаўся на радасць хлебаробам больш сонечным, навёрствалі ўпушчанае – асноўныя сілы былі кінуты на заканчэнне ўборкі рапсу. У раёне ўбраны ўсе адведзеныя 1820 гектараў гэтай культуры, намалочана больш за тры з паловай тысячы тон масланасення пры сярэдняй ураджайнасці 22,5 цэнтнера з гектара.
Цяпер земляробы шчыруюць на пшанічных, жытніх палях і ўчастках трыцікале. На ўборцы збожжавых удала стартавалі камбайнеры і вадзіцелі сельгаспрадпрыемства «Судкова». Дзень за днём яны ўсё больш умацоўваюць свае лідзіруючыя пазіцыі, не пакідаючы шанцаў удзельнікам уборкі з іншых гаспадарак. Таму на Дошцы гонару раённага прэс-цэнтра работнікі гэтага сельгаспрадпрыемства «прапісаліся» на самых высокіх пазіцыях.
За дзень у «Судкова» дзевяццю камбайнамі намалочваюць па 920 тон збожжа – у сярэднім атрымліваецца па 100 тон на кожны камбайн! А гэта для нашага раёна – рэкорд, які вітаў старшыня райвыканкама А.І. Ціток. Раніцай у чацвер ён разам з начальнікам райсельгасхарчу А.В. Калыханам і старшынёй прафкама работнікаў АПК В.В. Харошка прыехаў на мехдвор КСУП «Судкова», каб павіншаваць кіраўніцтва і калектыў гаспадаркі з дасягненнем паказчыка, які сведчыць аб высокай актыўнасці на жніве. Кіраўнік раёна пахваліў за добрасумленную работу судкоўскіх камбайнераў і вадзіцеляў і заклікаў не зніжаць набраны тэмп. В.а. дырэктара сельгаспрадпрыемства А.У. Ільюшчанку і галоўнаму аграному С.В. Мастабаю за належную арганізацыю работы на палях былі ўручаны каштоўныя падарункі – мульціваркі.
Пасля ўшаноўвання старшыня райвыканкама пагутарыў з механізатарамі, пацікавіўся іх настроем, справамі, нацэліў на тое, каб яны працавалі не столькі на хуткасць, колькі на якасць. Сёння галоўнае не вызваліць плошчы, а сабраць усё наша золата – хлеб. Таму варта быць прадбачлівымі, адказнымі, берагчы кожнае зярнятка. Цяпер усё залежыць ад працаўнікоў палёў і Аляксандр Іванавіч выказаў спадзяванне, што яны не падвядуць.

Наталля ЧЭКАН.



1 комментарий по теме “Ставяць рэкорды

  1. Земляки, я рад за Вас. А также за ваш рекордный урожай, так держать! Молодцы!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *