Мікалай Прыходзька: «Не хачу ехаць адпачываць у Італію, мне больш да спадобы работа на ферме»

Образование

НиколайШчыра кажучы, мяне спачатку вельмі здзівілі гэтыя словы пятнаццацігадовага юнака з вёскі Езапоў. Пра яго парэкамендаваў напісаць і пазнаёміў нас начальнік райсельгасхарчу А.В. Калыхан. Па дарозе да фермы Аляксандр Васільевіч расказваў, які гэта старанны і працавіты хлопец, як яму падабаецца працаваць на ферме.
Падабаецца працаваць на ферме? Згадзіцеся, уражвае. Сёння для моладзі гэта, на жаль, нонсенс. Але яшчэ не перавяліся такія прадстаўнікі маладога пакалення, якія не цураюцца цяжкай работы, наадварот, з ахвотай бяруцца за любую справу на ферме. Яскравы прыклад – Мікалай Прыходзька. На час летніх канікул разам з Кірылам Гуркіным яны працаўладкаваліся на работу на Езапоўскую МТФ. Кароўкі сапраўды паланілі душу вясковага юнака. З самай раніцы ён ужо на ферме, хаця працаваць яму належыць чатыры гадзіны ў дзень, яго «выцягнуць» адтуль вельмі складана.

Калі мы прыехалі з Аляксандрам Васільевічам на ферму, Мікалай выбег нам насустрач, павітаўся і адрапартаваў аб выкананай за раніцу працы: там падмялі, тут перанеслі, у гэтым хляве ўжо пачысцілі, цяпер у другі пераходзім. У яго так гарэлі вочы, адчувалася, што ён атрымлівае задавальненне ад гэтай справы. Пытаюся: чаму менавіта работа на ферме яго прывабіла? Хлопец, не раздумваючы, адказаў: «Мне тут вельмі падабаецца. Хачу на ферме працаваць. Вось закончыў дзевяць класаў першай гарадской школы і падаў дакументы ў наш прафесійны ліцэй. Пасля навучання планую стаць жывёлаводам. Я нават у Італію не хачу ехаць адпачываць, хаця такая магчымасць ёсць, бо мне больш да спадобы работа тут, на ферме».
Цудоўна, калі моладзь да працы і самастойнасці прывучаецца з ранніх гадоў. У Мікалая столькі запалу, энергіі і вельмі важна, што накіраваны яны ў патрэбнае рэчышча.

Тэкст і фота Наталлі ЧЭКАН.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *