Праграма правядзення VI Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся» 29 жніўня 2020 года, н.п. Ляскавічы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць, Рэспубліка Беларусь
28.08.2020 г. (пятніца)
Мазырскі райвыканкам
(пл. Леніна, 16)
Упершыню. 14.00-15.00 — Мазырскі эканамічны форум.
29.08.2020 г. (субота)
ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
10.30 – 13.00 – наведванне аб’ектаў туріндустрыі ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі».
Адміністратыўны будынак ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі»
(вул. А.Глушко, 6а)
15.00 – 16.30 – круглы стол па пытаннях развіцця рэгіянальнага турызму ў Рэспубліцы Беларусь.
ДУА «Ляскавіцкая сярэдняя школа»
(вул. Камсамольская, 1а)
Упершыню. 09.00 – 10.00 – творчая сустрэча старшыні ГАА ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» У.М. Гаўрыловіча «Палессе – мая малая Радзіма»
Упершыню. 13.30. — прэзентацыя кніг Лаўрэатаў абласной літаратурнай прэміі імя К.Тураўскага «Журавы на Палессе ляцяць»
Набярэжная ракі Прыпяць
Галоўная сцэна
12.00 — 12.40 – урачыстая цырымонія адкрыцця фестывалю з удзелам калектываў Беларусі, Расіі, Украіны.
12.40 — 13.00 — тэхнічны перапынак.
13.00 — 13.40 — канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча (Беларусь).
13.40 — 14.10 — канцэрт дзіцячага харэаграфічнага калектыву «ВІП пакаленне» МУК «Курская дзяржаўная абласная філармонія» (Расія).
14.10 – 14.40 — тэхнічны перапынак.
14.40 — 16.00 – канцэрт эстрадна-сімфанічнага аркестра імя Ю.А. Васілеўскага ДУ «Гомельская абласная філармонія» (Беларусь).
16.00 – 16.10 — тэхнічны перапынак.
16.10 – 16.50 – канцэрт вакальнай групы «Чысты голас» (Беларусь).
16.50 – 17.10 — канцэрт фальклорнага ансамбля славянскай песні «Збіцень» ДУ «Гомельская абласная філармонія» (Беларусь).
17.10 — 18.00 — канцэртная праграма Заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля народнай музыкі «Бяседа» (Беларусь).
18.00 — 18.30 – урачыстая цырымонія закрыцця фестывалю.
18.30 — 19.00 — тэхнічны перапынак.
19.00 — 20.30 – міжрэгіянальны конкурс прыгажосці і грацыі “Палеская Прыгажуня”.
20.30 — 20.40 — тэхнічны перапынак.
20.40 — 21.40 — канцэрт пераможцаў шоў «Х-фактар» фольк-групы «Лісапетны батальён» і Наталлі Фаліон (Украіна).
21.40 — 23.00 – дыскатэка «Танцуй, Палессе!» з удзелам лепшых калектываў і выканаўцаў Гомельскай вобласці, прадзюсарскага цэнтра ДУ «Гомельская абласная філармонія» і спецыяльнага госця Сашы Нэма.
22.00 — святочны феерверк.
Галоўны ўваход на набярэжную ракі Прыпяць
11.00 – 20.00 – канцэртная праграма аўтэнтычных калектываў Гомельскай і Брэсцкай абласцей, гасцей фестывалю.
Упершыню. 11.00 — 20.00 – канцэртна-гульнявая праграма аўтэнтычных калектываў і культарганізатараў «ФолькФэст».
Набярэжная ракі Прыпяць
Упершыню. 11.00 – 22.00 – выстава-кірмаш з правядзеннем майстар-класаў рамеснікаў і майстроў Гомельскай і Брэсцкай абласцей «Рамесная слабада».
11.00 — 22.00 – прэзентацыя падворкаў раёнаў Прыпяцкага Палесся Гомельшчыны і Брэстчыны, ДПУ «Нацыянальны парк «Прыпяцкі» «Таямнiцы Палешукоў».
11.00 – 22.00 – выстава работ абласнога пленэра «Міфалогія Палесся ў дрэве».
Упершыню. 11.00 – 20.00 – дзяцячае свята «Палеская вясёлка».
10.00 – 23.00 – работа гандлёвых радоў «Палескі кірмаш».
Упершыню. 13.00 – 17.00 – работа пляцоўкі «Самы моцны паляшук».
Упершыню. 11.00 – 22.00 – інтэрактыўная выстава «Хлеб майго Палесся».
Упершыню. 11.00 – 20.00 – выстава работ пераможцаў абласнога адкрытага пленэра «Фарбы маёй краіны».
11.00 – 20.00 – выстава «Паляванне і рыбалоўства».
11.00 – 18.00 – выстава «Фестываль кнігі і прэсы».
11.00 – 18.00 – выстава «Турыстычнае Палессе».
11.00 – 20.00 – конкурс аматараў рыбалоўства «Палеская рыбалка».
11.00 – 18.00 – катанне на цеплаходзе па рацэ Прыпяць, пракат лодак.
Дзіцячая гульнявая пляцоўка
11.00 – 19.00 – работа атракцыёнаў, арганізацыя забаў і гульняў для дзяцей «Тэрыторыя весялосці».
Музей прыроды
(вул. Камсамольская, 26)
11.00 – 19.00 – правядзенне экскурсій па Музею прыроды.
Луг насупраць набярэжнай
Упершыню. Паказальныя выступленні спартсменаў-парашутыстаў (пры спрыяльным надвор’і).