На бульбяным палетку

Сельское хозяйство

Арганізавана прыступілі ў эксбазе “Стралічава” да ўборкі бульбы. На сёння гаспадарка лідзіруе ў гэтай справе. Па словах галоўнага агранома М.А. Калядка, ураджай выдаўся нядрэнны.

Калі прыехалі на поле, работа была ў самым разгары. На камбайне працаваў трактарыст А.В. Васюк, яму дапамагалі В.В. Кучынскі і Л.М. Бабаніна. На адвозцы бульбы быў заняты вадзіцель М.Д. Бурдзядзь (на здымку).

Усяго ў гэтым годзе патрэбна ўбраць 60 гектараў бульбы. Па папярэдніх падліках, ураджайнасць яе складзе ў сярэднім 240 цэнтнераў з гектара, што значна вышэй мінулагодняга паказчыка – 153 ц/га.

Валавы збор павінен быць не менш 1455 тон (920 тон у мінулым годзе).

Вырашчаны ўраджай “другога хлеба” гаспадарка рэалізуе ў межах раёна і вобласці, частка пакінута на ўласныя патрэбы і, вядома, – на закладку ў бурты на насенне.

На кірмашы, які праводзіўся ў райцэнтры, амаль 3 тонны яе разышліся вельмі хутка.


Вольга БЕЛАШ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *