Лілія КРАЎЧАНКА


Бабулін пачастунак


Прысвячаецца Л. Бачына


Завітала да бабулі Настачка ў госці.
– Нешта ж невясёлая ты штосьці, –
Кажа ёй бабуля і дае ласунак.
– Гэта табе, унучка, салодкі пачастунак!
– За цукеркі дзякуй, – Настачка ўздыхае.
– Толькі пачастуй мяне сваім “дачным” чаем.
Смачным, апетытным ды такім духмяным,
З травачак чароўных, раніцай сабраных.
Кажа ёй бабуля: – Пачакай хвілінку!
Зараз я парадую родную дзяўчынку
Дзіўнаю мяліскай, мятаю халоднай,
Лісцікам парэчкі, – аптэкай народнай!
Кубачак з напоем Настачка прымае,
Пацягнуўшы носам, водар удыхае:
– Добры чай зварыла вясковая груба!
За чаёчак смачны дзякуй, баба Люба!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *