Дзеля актыўнай папулярызацыі на рынку тавараў і паслуг на прадпрыемствах уведзена штатная адзінка – маркетолага. Як кажуць у бізнесколах, маркетолаг – гэта чалавек, які заўгодна што можа прадаць і што заўгодна купіць. На гэтай пасадзе на фабрыцы сёлетні выпускнік Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя П.А. Сухога Кірыл Аляксандравіч Клімаў, які дзеліцца планамі:
– На бліжэйшую перспектыву прадпрыемства плануе асвоіць сучасную форму продажу – электронны гандаль. Для гэтага распрацоўваецца свой інтэрнет-сайт, на якім будзе размешчаны каталог асноўных відаў выпускаемай прадукцыі. Гэта справа будзе праводзіцца праз Беларускую універсальную біржу згодна з заключаным дагаворам, а пасля заключэння здзелак зможам напрамую выходзіць на пакупніка. Цяпер збіраем пакет дакументаў для рэгістрацыі на біржы.
Гандаль па Інтэрнету – гэта проста, зручна, выгадна і эфектыўна. І ў нас з’явіцца магчымасць паспяхова рэалізоўваць вырабы фабрыкі як на ўнутраным, так і знешнім рынку.
Акрамя таго, плануем арганізаваць рэкламную кампанію свайго прадпрыемства. З гэтай мэтай мяркуем стварыць відэаролік або слайд-шоу і прэзентаваць іх, размясціўшы ў буйных магазінах горада Гомеля. Пакупнікі будуць мець магчымасць увачавідкі пазнаёміцца з нашай прадукцыяй, яе цаной.
Усё гэта робіцца для падняцця іміджу і статуса нашага прадпрыемства.