Па розных адрасах


Прадукцыя хойніцкага дрэваапрацоўчага камбіната карыстаецца вялікім попытам у спажыўцоў – няхай то асобны грамадзянін, які вырашыў змяніць інтэр’ер сваёй кватэры, або навучальная ці сацыяльная ўстанова, дзе патрабуецца абнаўленне памяшканняў. І гэтаму ёсць тлумачэнне: мэбля, вырабляемая ў цэхах прадпрыемства, дабротная, шырокі асартымент яе, ды і цэны прымальныя.

Як паведаміла дырэктар Хойніцкага філіяла КУП “Мазырскае вытворча-мэблевае аб’яднанне” М.К. Шутава, у верасні сёлета адгружана мэблі на 215 мільёнаў рублёў – на большую суму, чым у папярэдніх месяцах года. 45 працэнтаў прыйшлося на гандаль практычна ва ўсіх буйных гарадах Беларусі. Пастаўка апошніх 50 працэнтаў ажыццёўлена дзякуючы выйграным тэндэрам.

Есць у прадпрыемства і пастаянныя заказчыкі. Як, напрыклад, Мінскі авіяцыйны каледж, адкуль за мэбляй звярталіся ўжо пяць разоў, або Гомельскі інжынерны інстытут Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Белдзяржуніверсітэту для абустройства памяшканняў студэнцкага гарадка спатрэбіліся шафы з ламіната. На працягу тыдня брыгада рабочых прадпрыемства працавала там, займалася манціраваннем шафаў у сцяну.

Частка адгружанай мэблі за верасень знайшла сваіх гаспадароў у дзіцячай спартыўна-юнацкай школе № 1 г. Мазыра, у Гомельскім аб’яднанні “Спектр-75”, у доме-інтэрнаце для састарэлых в. Церуха.

Акрамя серыйнай вытворчасці хойніцкія дрэваапрацоўшчыкі могуць вырабіць мэблю пад заказ. Неабходныя замеры выконваюцца на даму. Пры вырабе ўлічваюцца ўсе пажаданні заказчыка.


Клаўдзія МІКАЛАЕВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *