Наводзілі чысціню


2009 – Год роднай зямлі. А гэта значыць, што ўсе павінны ўнесці свой уклад у добраўпарадкаванне нашай Бацькаўшчыны, прыкласці ўсе намаганні, каб родная зямля забуяла краскамі і радавала вока чысцінёй і прыгажосцю. Менавіта так лічаць актыўныя юнакі і дзяўчаты раёна.

25 верасня працуючая моладзь Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка, лясгаса, торфабрыкетнага завода, КЖУП “Хойніцкі камунальнік”, кінавідэасеткі, завода гідраапаратуры па ініцыятыве раённага камітэта БРСМ займалася добраўпарадкаваннем дварцова-паркавага ансамбля ў в. Барысаўшчына. Удзельнікі акцыі выразалі кустоўе і дрэвы, якія выраслі ў непасрэднай блізкасці ад сцен помніка архітэктуры, абкасілі і ўбралі тэрыторыю. У будучым работа моладзі па добраўпарадкаванню будзе працягвацца .


Ірына НОВІКАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *