Паважаныя жыхары Гомельскай вобласці!
Усякі раз у ходзе шчырай размовы па тэлефонах “прамой лініі” Камітэт дзяржкантролю атрымлівае важную інфармацыю, якая цяпер, калі кантрольная дзейнасць праводзіцца выключна пры наяўнасці даставерных звестак аб правапарушэннях, можа стаць падставай для праверак. У час прадстаячай “прамой лініі” чакаю вашых “вострых сігналаў” аб карупцыі і бюракратызме чыноўнікаў, аб парушэннях фінансава-гаспадарчай дзейнасці і фактах марнатраўства.
Для КДК не існуе “дробных” тэм. Нам аднолькава важныя як вашы меркаванні аб недахопах і шляхах павышэння эфектыўнасці работы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, навукі, культуры, адукацыі, так і вашы прапановы, накіраваныя на павышэнне ўзроўню жыцця насельніцтва.
Як дзяржаўнаму органу, закліканаму абараняць дзяржаву ад супрацьпраўных замахаў у эканамічнай сферы, забяспечваць эканамічную бяспеку краіны, Камітэту дзяржкантролю будуць карысныя вашы меркаванні аб спосабах эканоміі бюджэтных сродкаў, матэрыяльных, сыравінных, паліва-энергетычных рэсурсах, аб недахопах у рэалізацыі важнейшых дзяржаўных, галіновых і рэгіянальных праграм.
У Год роднай зямлі КДК узмацніў кантроль за захаваннем парадку прадастаўлення і выкарыстання зямельных участкаў, вядзеннем гаспадарчай дзейнасці ў межах водаахоўных зон і лясных масіваў. Таму для нас вельмі важныя вашы меркаванні на гэтую тэму. Будзем удзячны за заўвагі, якія датычаць стану сацыяльна-культурных і бытавых аб’ектаў, створаных у працэсе падрыхтоўкі да рэспубліканскіх фестываляў “Дажынкі”, і работы мясцовых улад па далейшаму добраўпарадкаванню і развіццю Мазыра і Рэчыцы, былых сталіц фестывалю.
Чакаю званкоў і разлічваю, што жыхары Гомельшчыны праявяць сваю грамадзянскую пазіцыю і прымуць актыўны ўдзел у “прамой лініі”. Спадзяюся, што прынятыя па вашых зваротах меры па навядзенню парадку ўмацуюць у вас давер да Камітэта. Перакананы, вы не застанецеся раўнадушнымі да праблем свайго рэгіёна, прадпрыемства, гаспадаркі або прыватнага падворка, бо менавіта з дабрабыту кожнага складваецца дабрабыт краіны!
З.К. ЛОМАЦЬ,
старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь.