У дзіцячай раённай бібліятэцы прайшоў ранішнік для дзяцей “Залатая чарадзейка Восень”. Падрыхтавана мерапрыемства загадчыцай бібліятэкі Л.А. Ступаковай, якая і выступіла ў ролі Восені. Вядучымі ранішніка былі М.І. Купецкая і А.М. Медзілоўская. Удзел у свяце прынялі вучні групы падоўжанага дня 1-4 класаў сярэдняй школы № 2.
На ўпрыгожаных лісцем сталах паклалі салодкі вінаград, чырвоныя перцы, яблыкі і гарбузы, цыбулю і бульбу, а таксама духмяны каравай.
Вядучыя і чарадзейка Восень пазнаёмілі рабят з вершамі аб восені розных аўтараў, правялі інтэлектуальныя гульні, у якіх дзеці ўдзельнічалі з асаблівым задавальненнем. Яны выбіралі прыдатныя і непрыдатныя да ежы грыбы, адгадвалі дрэвы па іх лісцю, а садавіну і гародніну па карэньчыках і вяршках, адгадвалі загадкі. Потым усе сфатаграфаваліся на памяць.
Вольга БЕЛАШ.